Рэбека Луіза Фергюсан Сундстрэм (; нар. 19 кастрычніка 1983, Стакгольм) — шведская актрыса.
Біяграфія Рэбека Фергюсан нарадзілася ў Васастане, Стакгольм, Швецыя. Яе маці Размары Фергюсан — англічанка, якая пераехала ў Швецыю ва ўзросце 25 гадоў, а бацька — шведRebecca: 'I’m a commoner who becomes the White Queen' | News | TV News | What’s on TV.. У Рэбекі трое братоў і сясцёр.
У 1999 годзе яна скончыла музычную школу Адольфа Фрэдрыкса. З 13 гадоў Рэбека працуе мадэллю ў часопісах, а таксама здымаецца ў рэкламеCitroën DS Rising Star nominerade 2013. Stockholm Film Festival. Archieved..
Пасля поспеху яе серыяла і нараджэння сына, Фергюсан пераехала ў Сімрысхамн на паўднёвым узбярэжжы Швецыі. Там яна запусціла студыю аргенцінскага танца і здымалася ў некалькіх кароткаметражных фільмахDet är kul att spela någon som är elak hela filmen igenom. DN.SE. 30.09.2011..
Кар'ера Аднойчы шведскі рэжысёр Рычард Хоберт заўважыў яе на гарадскім рынку ў 2011 годзе і прапанаваў Рэбецы галоўную ролю ў сваім фільме «Да Антыба ў адзін канец»Rebecca Ferguson och Tara fixar hårsvallen!. Rebecca Ferguson hälsade på! - P3 Populär. Sverigesradio.se.. Затым Фергюсан знялася ў фільме жахаў «Дух тапельца» і фільме «Мы» з Густафам СкарсгардамSkarsgård jobbar helt naken – gratis | Nöjesbladet | Aftonbladet. Aftonbladet.se. 2012..
У жніўні 2012 года было абвешчана, што Рэбека прайшла кастынг і яе абралі на ролю Лізаветы Вудвіл у 10-серыйнай гістарычнай драме канала Бі-бі-сі «Белая Каралева»Starz Orders Historical Drama Based on Philippa Gregory's 'Cousins of War' Book Trilogy. Hollywood Reporter., заснаванай на серыі раманаў Філіпы Грэгары «Вайна стрыечным братам», якая распавядае гісторыю жанчын часоў Вайны руж. Роля ў «Белай каралеве» была станоўча прынята крытыкамі, прынесла Фергюсан вядомасць і намінацыю на прэмію «Залаты глобус».
У 2015 годзе Фергюсан атрымала адну з галоўных роляў у амерыканскім фільме «Місія невыканальная: Племя ізгояў», за якую яе намінавалі на прэмію «Імперыя»Rebecca Ferguson. IMDb..
Прыватнае жыцце У Рэбекі двое дзяцей — сын Ісак (нар. 2007) ад былога бойфрэнда Людвіга ХалбергаSwedish actress Rebecca Ferguson 5 facts including boyfriend and Mission Impossible 5. Archieved. і дачка Сага (нар. 2018)Mission: Impossible — Fallout Actress Rebecca Ferguson Welcomes a Daughter. ад мужа Роры (пажаніліся ў студзені 2019 года)Mission: Impossible — Fallout Actress Rebecca Ferguson Reveals She Got Married Over the Holidays..
Катэгорыя: Актрысы Швецыі Катэгорыя:Фотамадэлі Швецыі