Адміністрацыйны падзел Першай Славацкай Рэспублікі — падзел тэрыторыі Славакіі ў перыяд 1939—1945 гадоў. Яшчэ ў складзе Чэхаславакіі Славацкая краіна зменшылася з-за 1-га Венскага арбітражу, паводле якога поўдзень дзяржавы адыходзіў да Венгрыі. Хутка па атрыманні незалежнасці Славакія апынулася ў вайне з Венгрыяй, у якой была пераможаная. У выніку сваёй паразы Славакія згубіла некаторыя тэрыторыі зноў. Гэтыя падзеі прывялі да змен адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу краіны.
Пасля прыняцця Закона № 190/1939 Славацкага законніка 25 ліпеня 1939 года ўнутранае дзяржаўнае кіраванне падзяліла тэрыторыю Славакіі на 6 жупаў, якія падзяляліся на 59 акруг (з іх 1 гарадская). Ніжэй акруговага ўзроўню яшчэ былі натарыяльныя ўстановы. Падзел стаў дзейным з 1 студзеня 1940 года. Галоўным прадстаўніком жупы быў жупан, а акругі — акруговы начальнік.
Падзел Станам на 1 жніўня 1939 года існавалі наступныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (пералічаныя толькі жупы і акругі): Браціслаўская жупаНітранская жупаТрэнчынская жупаТатранская жупаШарыска-Земплінская жупаПогранская жупаБраціславаНітра (цэнтр)Трэнчын (цэнтр)Ружамберак (цэнтр)Прэшаў (цэнтр)Банска-Бістрыца (цэнтр)МодраГлогавецП’ешцяныТурч’янскі Святы МарцінБардзеёўЗволенМалацкіЗлата-МораўцыМыяваДольны КубінГіралтаўцыКрэмніцаГолічТопальчаныНове-Места-над-ВагамТрсценаСабінаўБанска-ШцьяўніцаСеніцаПр’евідзаІлаваНаместаваМіхалаўцыНова-БаняТрнаваПухаўЛіптаўскі Святы МікулашТрэбішаўКрупінагорад Браціслава (цэнтр)Паважска-БістрыцаПопрадУранаў-над-ТопляйБрэзна-над-ГронамВялікая БытчаКежмаракСтропкаўЛовінабаняЖылінаСпішска-Стара-ВесГуменнэМодры-КаменьКусіцке-Нове-МестаСтара-ЛюбаўняМедзілабарцыГнушцяЧадцаСпішска-Нова-ВесРэвуцаБанаўцы-над-БэбраваўЛевачаДобшынаГельніца
Літаратура
Катэгорыя:Першая Славацкая Рэспубліка Катэгорыя:Адміністрацыйны падзел Славакіі