Эма Сціна Блакстэніус (; нар. , Вадстэна, Эстэргётланд) — шведская футбалістка, нападаючая клуба «Гётэбарг» і зборнай Швецыі.

Клубная кар’ера Блакстениус пачынала сваю кар’еру ў клубе «Вадстэна». У 2012 годзе выступала за клуб у 3-м дывізіёне, забіла 38 галоў і стала лепшым бамбардзірам. Намінавана на прыз лепшай футбалісткі года ў Эстэрготландзе. У 2013 годзе выступала за «Лінчэпінг», у дэбютным сезоне адзначылася 8 галамі і трыма галявымі перадачамі. У студзені 2014 года падоўжыла кантракт з клубам яшчэ на тры гады, пасля заканчэння якога перайшла ў французскі «Манпелье», падпісаўшы трохгадовае пагадненне.

Кар’ера ў зборнай Як гулец каманды Швецыі, складзенай з дзяўчын не старэйшыя за 19 гадоў, Блакстэніус прыняла ўдзел у чэмпіянаце Еўропы 2015 года і разам са зборнай стала чэмпіёнкай Еўропы, таксама стаўшы і лепшым бамбардзірам з вынікам у 6 забітых мячоў (два з іх былі забітыя ў фінале супраць Іспаніі, які завяршыўся з лікам 3:1 на карысць Швецыі). Дэбют за асноўную зборную прыйшоўся на 27 кастрычніка 2015 года, на матч супраць Даніі (перамога 1:0). 8 красавіка 2016 года Сціна забіла першы гол у матчы супраць Славакіі ў Попрадзе. На Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра Сціна адзначылася двума галамі ў матчах супраць ЗША і Германіі, заваяваўшы сярэбраны медаль са зборнай.

На сусветным першынстве 2019 года, які праходзіў у чэрвені ў Францыі, Сціна ў матчы 1/8 фіналу супраць Канады забіла адзіны гол і ў выніку вывела зборную ў чвэрцьфінал (1:0). У матчы чвэрцьфіналу супраць зборнай Германіі забіла гол, а яе каманда атрымала перамогу 2:1 і выйшла ў паўфінал.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісткі Швецыі Катэгорыя:Ігракі ЖФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Швецыі па футболе