Аманда Ілестэт (; нар. , Сёльвесбарг, Блекінгэ) — шведская футбалістка, абаронца, якая выступае за нямецкую «Баварыю» і нацыянальную зборную Швецыі.
Клубная кар’ера Аманда Ілестэт пачынала сваю кар’еру футбалісткі, выступаючы за рэзервовую каманду клуба «Мальмё». У сярэдзіне 2009 года яна перайшла ў «Карлскрону». Наступным клубам у яе кар’еры стаў «Русенгард», з якім яна чатыры разы выйгравала нацыянальнае першынство і тройчы станавілася ўладальніцай Суперкубка Швецыі. Перад стартам сезона 2017/2018 Аманда Ілестэт перайшла ў нямецкі «турбіну» з Патсдама.
Міжнародная кар’ера Аманда дэбютавала за галоўную жаночую зборную Швецыі ў пераможным матчы (4:1) супраць каманды Англіі 4 ліпеня 2013 года.
Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Піа Сундхагэ выклікала яе для ўдзелу на хатнім чэмпіянаце Еўропы 2013 года, дзе шведкі саступілі ў паўфінале. Ілестэт таксама згуляла на чэмпіянаце свету 2015 года ў Канадзе, дзе яе каманда прайграла немкам у 1/8 фіналу.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісткі Швецыі Катэгорыя:Ігракі ЖФК Карльскруна Катэгорыя:Ігракі ЖФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ЖФК Турбіна Патсдам Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года