Луіза Вікторыя Талстой (; 29 ліпеня 1974, Сігтуна, Швецыя) — шведская джазавая спявачка, вядомая пад псеўданімам "Лэдзі-джаз" таксама далёка за межамі сваёй краіны. Неаднаразова ўваходзіла ў лік самых папулярных джазавых выканаўцаў Скандынавіі.
Паходжанне Вікторыя правяла дзяцінства ў Сігтуне і Упсале. З'яўляецца дачкой музыканта і выкладчыка музыкі ў Упсальскім універсітэце Эрыка Чэльберга і прапраўнучкай рускага пісьменніка Льва Талстога па матчынай лінііГенеалагічнае дрэва роду. Tolstoy.ru.. Па яе ўласным прызнанні, рускай мовы не ведае і творы свайго прапрадзеда не чытала.
Кар'ера Спявачка дэбютавала ў 1994 годзе разам з альбомам "Smile, Love and Spice" у суаўтарстве са сваім бацькам. Пасля гэтага Талстой хутка стала папулярнай у Швецыі і атрымала запрашэнне супрацоўнічаць з амерыканскай джазавай студыяй Blue Note, дзе і запісала свой вядомы альбом "White Russian". Далей Вікторыя супрацоўнічала ўжо з нямецкім лэйблам і выпусціла пяты па ліку альбом "Shining On You"Правнучка Льва Толстого - первая леди шведского джаза - Виктория Толстая выпустила альбом "Shining On You"..
У 2011 годзе выступіла ў Санкт-Пецярбургу.
Дыскаграфія
1994 — Smile, Love and Spices 1996 — För Älskad 1997 — White Russian 2001 — Blame It On My Youth 2004 — Shining on You Richard Spencer 2005 — My Swedish Heart 2006 — Pictures Of Me 2008 — My Russian Soul 2011 — Letters to Herbie
Катэгорыя: Музыканты Швецыі