Партрэт Януша Радзівіла, гетмана вялікага літоўскага, намаляваны прыдворным мастаком польскага караля Барталамеем Стробелем. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Партрэт напісаны пасля атрымання Радзівілам пасады падкаморага Вялікага Княства Літоўскага, аб чым сведчыць вялікі залаты ключ з ланцужком на стале.
Партрэт створаны ў традыцыях фламандска-галандскага мастацтва 1620-1630-х гадоў.
Гісторыя Паходзіць з калекцыі Радзівілаў у Нясвіжы (№ няма; да 1941). Захоўваўся ў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР да 1941 года, фондах Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (з 1948), у Дзяржаўным музеі БССР (з 1957 да 1968).
Рэстаўрыраваны ва Усесаюзнай цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі па кансервацыі і рэстаўрацыі музейных мастацкіх каштоўнасцей І. П. Суравовым у 1968—1972 гадах у Маскве.
Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск).
Апісанне
Януш Радзівіл апрануты ў касцюм з сярэбрана-чырвонай парчы, вытканай у геаметрычны ўзор, які пашыты па прыдворнай модзе 1630-х гадоў французскага караля Людовіка XIIIБялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5. Ён складаецца з кароткай куртачкі- з завышанай, незафіксаванай таліяй, перахопленай пасярэдзіне грудзей поясам-паскам, а якога ўніз да таліі ідуць кароткія, злёгку расклёшаныя полы. Ад шыі да пояса-паска пурпуэн зашпілены на шчыльны рад дробных залатых гузікаў з каштоўнымі камянямі і аздоблены вялікім адкладным з тонкага светла-блакітнага палатна каўняром, упрыгожаным па краях шырокім шлякам каштоўных карункаў. Такія ж карункі ўпрыгожваюць манжэты-раструбы. Каўнер і манжэты моцна накрухмалены і падтрымліваюцца спецыяльным каркасам. Пышныя шырокія рукавы пурпуэна маюць проразь па пярэднім шве ад проймы да запясця, праз якую відаць шоўк белай кашулі. За манжэт правага рукава закладзена чырвоная шаўковая хустачка-насоўка, а праз левую руку перакінуты аксамітны плашч-мантыя пурпуровага колеру.
Прычоска і бародка ў Януша таксама па модзе таго часу пры двары Людовіка XIII: валасы завітыя, вусы закручаныя ўверх, а барада — у выглядзе кусціка валасоў толькі пасярэдзіне падбародка.
Выстаўкі
Другое нараджэнне партрэтаў з Нясвіжа і Гродна. Мінск. 1982 Партрэты з Нясвіжа і Гродна. Каўнас. Яраслаўль. 1983 Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985 Партрэты знакамітых постацяў даўняй Рэчы Паспалітай у мінскіх зборах. Кракаў. 1991 Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991 Дзе Усход сустракаецца з Захадам. Варшава. 1993 Партрэты XVI—XVIII стст. з Нясвіжа. Мінск. 1994
Літаратура Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5
Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Карціны XVII стагоддзя Катэгорыя:Радзівілы