Аляксандра Сусана Рапапорт Эліясан (; нар. 26 снежня 1971, Брома, Швецыя) — шведская актрыса тэатра і кіно, прадзюсарАляксандра Рапапорт на IMDb..

Біяграфія Аляксандра Рапапорт нарадзілася 26 снежня 1971 года ў Броме, прыгарадзе Стакгольма. Яе бацькі, Эдмунд і Эва Рапапорт, выхадцы з Польшчы, збеглі ў Швецыю падчас Другой сусветнай вайны.

Аляксандра вучылася ў Шведскай Нацыянальнай акадэміі тэатральнага мастацтва, якую скончыла ў 1997 годзе. Пасля вучобы яна ўдзельнічала ў пастаноўках гарадскога тэатра Упсалы і Каралеўскага драматычнага тэатра ў Стакгольме. У Каралеўскім драматычным тэатры Рапапорт ўваходзіла ў пастаянны склад драматычнай трупы, выконвала ролі ў пастаноўках «Кароль Лір», «Грошы спадара Арнэ», «Ілжывы хворы», «Пігмаліён» і іншыхAlexandra Rapaport (швед.). Dramaten..

У 2006 годзе Аляксандра была адной з радыёвядучых праграмы «Sommar» (са швед. — «лета») на радыёстанцыі SR P1.

У 2011 годзе Рапапорт атрымала ролю ў фільме Томаса Вінтэрберга «Паляванне», намінаванага на «Залатую пальмавую галіну» 65-га Канскага кінафестывалю ў 2012 годзеAlexandra Rapaport — i en av årets bästa filmer Jakten (швед.). Sveriges Radio..

У 2017 годзе Аляксандра была ўдастоеная шведскай прэміі «Крышталь» як лепшая выканаўца за ролю ў тэлесерыяле «Матушка Гуска». Аляксандра здымалася ў гэтым серыяле з 2015 года і з’яўляецца яго прадзюсарамHon skildrar knarkvärlden genom mammans ögon (швед.). Sveriges Radio..

Прыватнае жыцце Аляксандра замужам, у яе ёсць двое дзяцей. Яна таксама была цёткай Мацільды Рапапорт — вядомай шведскай гарналыжніцыAndersson W. Alexandra Rapaport om brorsdotterns död (швед.). Expressen..

Абраная фільмаграфія

Ellinors bröllop (1995) Tsatsiki, morsan och polisen (1998) Livvakterna (2000) Hem ljuva hem (2000) Känd från TV (2001) Om inte (2001) Kronprinsessan (TV) Kodenavn Hunter (2007) (TV) Kronjuvelerna (2011) Паляванне (2012) Morden i Sandhamn (2010 — цяперашні час) (TV) The Team (2015) (TV) Gåsmamman (2015)

Спасылкі

Аляксандра Рапапорт на IMDb.

Катэгорыя:Актрысы Швецыі