Мацільда Рапапорт (; 29 студзеня 1986 года, Стакгольм, Швецыя — 18 ліпеня 2016 года, Сант’яга, Чылі) — шведская гарналыжніца, якая выступала ў фры-райдзе, пераможца Скандынаўскага чэмпіянату па спуску з гор (англ. Scandinavian Big Mountain Championships)Schmitz M. Remembering freeride star Matilda Rapaport (англ.). Red Bull. 2011 года і Freeride World Tour 2013 года ў Верб'е, ШвейцарыяФрирайдер Матильда Рапапорт введена в искусственную кому после трагедии в Чили..
Біяграфія Нарадзілася 29 студзеня 1986 года ў Стакгольме.
З дзяцінства Мацільда захаплялася катаннем на лыжах, займалася ў мясцовым клубе, яна часта адпачывала з братамі і сёстрамі ў Орэ, раён гарналыжнага катання, дзе праводзіліся чэмпіянаты свету па гарналыжным спорце. У 15 гадоў Мацільда перабралася бліжэй да гор, дзе ёсць больш доўгія трасы для трэніровак, там яна пазнаёмілася са сваім будучым мужам Маціясам Харгінам. У 20 гадоў Рапапорт вярнулася ў Стакгольм, дзе працягнула сваю адукацыю ў Стакгольмскай школе эканомікі. У 2008 годзе Мацільда падала заяўку на абменны семестр ў Санкт-Гален, Швейцарыя. У студзені 2009 Рапапорт пераехала, праўда, замест аднаго семестра яна пражыла ў Санкт-Галене 4 гады. Мацільда вырашыла застацца ў Швейцарыі.
Некалькі гадоў прымала ўдзел у стартах кваліфікацыйнай серыі Freeride World Tour, нацэліўшыся на сусветны тур. Пасля трох гадоў працы ў кіраванні гарналыжнага курорта, Мацільда вырашыла пачаць свой уласны бізнэс і з восені 2012 года кіравала незалежным PR і маркетынгавым саюзам, засяродзіўшы ўвагу на індустрыі турызму.
Здымалася ў дакументальных фільмах пра гарналыжны спорт "PURE: a Shades of Winter Movie»«PURE: A Shades of Winter Movie» (англ.) на сайце Internet Movie Database., «Shades of Winter: Between», яе фатаграфія была на вокладцы часопіса «Women's Health».
14 ліпеня 2016 года ў Чылі падчас здымак прома-роліка для камп'ютарнага сімулятара "Steep" кампаніі "Ubisoft" Мацільда трапіла ў аварыю, выкліканую лавінай. Рапапорт была дастаўлена ў бальніцу ў Сант'яга, дзе ўвечары 18 ліпеня памерла не выходзячы з комы ў прысутнасці маці і мужаExtreme skier Matilda Rapaport killed in avalanche in Chile (англ.). The Guardian..
Прыватнае жыцце Мацільда была пляменніцай шведскай актрысы Аляксандры Рапапорт. З 25 красавіка 2016 года Мацільда была замужам за шведскім гарналыжнікам, трохразовым прызёрам чэмпіянатаў свету ў камандных спаборніцтвах Маціясам Харгінам.
Катэгорыя:Гарналыжнікі Швецыі