Князь Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі-Астрожскі (, 1616 — 5 мая 1656) — польскі магнат, перадапошні прадстаўнік княскага роду Астрожскіх (дакладней, іх малодшай галіны — князёў Заслаўскіх). Трэці (1629—1656), (з 1636), (1645—1649) і кракаўскі (1649—1656). (1639—1653), рэгіментар каронных войскаў (1648). Стаў спадчыннікам самых багатых сем’яў у Рэчы Паспалітай — Заслаўскіх і Астрожскіх, пасля аб’яднання маёмасці стаў найбагацейшым чалавекам ва ўсёй краіне, саступаючы ў багацці і ўплыве толькі Любамірскім.

Сын ваяводы брацлаўскага і кіеўскага, князя Аляксандра Янушавіча Заслаўскага (1577—1629), і (пам. 1628).

Паводле сведчання сучаснікаў, быў высокаадукаваным чалавекам, ведаў некалькі замежных моў, любіў літаратуру і сам спрабаваў пісацьГісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. Т. 2. Другая палова XVI — канец XVIII ст. Мінск, 1988. С. 54.

Біяграфія Атрымаўшы ў спадчыну ад свайго дзеда, князя Януша Астрожскага і бацькі, ваяводы кіеўскага князя Аляксандра Заслаўскага, , Уладзіслаў-Дамінік Заслаўскі стаў багацейшым землеўладальнікам Рэчы Паспалітай, саступаючы ў гэтым дачыненні толькі . Сваёй рэзідэнцыяй ён выбраў ладна перабудаваны пасля казацкіх набегаў , першапачаткова закліканы абараняць подступы да Львова з боку .

У 1639 годзе князь Уладзіслаў Заслаўскі на чале значнага ваеннага атрада прыбыў на сойм у Варшаву. Валодаючы вялікай колькасцю маёнткаў, Заслаўскі меў магчымасць утрымліваць вялікае надворное войска. Так, у паходзе ў 1646 годзе супраць крымскіх татараў ён выставіў конны атрад з васьмісот чалавек. У 1649 годзе баях з паўсталымі казакамі і сялянамі пад Дубнам дзейнічалі 12 княскіх харугваў, у якіх было каля 1200 воінаў.

У 1636 годзе князь Уладзіслаў Заслаўскі атрымаў пасаду . У 1639 годзе яму было перададзена ў валоданне луцкае староства. У 1645 годзе Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі быў прызначаны ваяводам сандамірскім.

Падчас паўстання пад кіраўніцтвам запарожскага гетмана Багдана Хмяльніцкага князь Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі на баку караля прыняў удзел у бітве пад Берасцечкам, камандаваў польскімі войскамі ў . Нягледзячы на гэта, Хмяльніцкі прадпісваў казакам не чапаць уладанняў князя, празванага тымі за спешчанасць і ляноту «пярынай».

У чэрвені-ліпені 1648 года пры падтрымцы канцлера ваявода сандамірскі князь Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі быў абраны на сойме рэгіментарам (часовым галоўнакамандуючым) польска-шляхецкага апалчэння для падаўлення казацка-сялянскага паўстання на Украіне. Яго таварышамі былі прызначаныя і харунжы вялікі каронны . У ліпені-жніўні 1648 года галоўны рэгіментар Уладзіслаў Заслаўскі сабраў шляхецкае апалчэнне пад Глінянамі ў Галіцыі. Іншы буйны ўкраінскі магнат і ваявода рускі Іерамія Вішнявецкі, які варагаваў з Заслаўскім, адмовіўся падпарадкоўвацца яго загадам і збіраў шляхецкія атрады пад сваім камандаваннем пад Збаражам і на Валыні. Толькі пасля працяглых перамоваў магнаты Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі і Іерамія Вішнявецкі аб’ядналі свае сілы для сумеснай барацьбы з Багданам Хмяльніцкім. У верасні 1648 года ў польска-шляхецкая армія пацярпела поўнае паражэнне ад казацка-сялянскага апалчэння пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага.

Летам 1649 года пасля смерці Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі атрымаў ад караля Яна II Казіміра пасаду ваяводы кракаўскага. Вясной таго ж года прадоўжыў узброеную барацьбу супраць паўсталых казакоў на Украіне. Магнаты Іерамія Вішнявецкі, Уладзіслаў Заслаўскі і збіралі шляхецкія атрады пад Збаражам.

У канцы чэрвеня — пачатку ліпеня 1651 года ваявода кракаўскі Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі удзельнічаў у бітве з аб’яднанай казацка-татарскай арміі пад Берасцечкам. З-за здрады крымскага хана, які заключыў сепаратны дагавор з Рэччу Паспалітай і паланіў Багдана Хмяльніцкага, палякі акружылі і разграмілі казацкія палкі.

Падчас Першай Паўночнай вайны (1655—1660), калі шведскі кароль Карл X Густаў акупаваў большую частку Польшчы, князь Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі захаваў вернасць каралю Рэчы Паспалітай Яну ІІ Казіміру Вазе. У 1656 годзе незадоўга да смерці Уладзіслаў Заслаўскі кіраваў абаронай крэпасці Пшэмысля ад шведаў.

Сям’я

Жонкі і дзеці Уладзіслаў Дамінік Заслаўскі быў двойчы жанаты. У 1634 годзе ажаніўся першым шлюбам з Соф’яй Лігяжанкай (каля 1616 — 1649), дачкой , ад шлюбу з якой дзяцей не меў.

У лютым 1650 года другасна ажаніўся з Кацярынай Сабескай (1634—1694), дачкой і . Дзеці:

Аляксандр Януш Заслаўскі (1650—1682) — 4-ы ардынат Астрожскі (1656—1682), не быў жанаты і памёр халасцяком (1654—1709), 1-ы муж з 1671 года Дымітр Ежы Вішнявецкі (1631—1682), гетман польны каронны, ваявода кракаўскі, вялікі гетман каронны і ; 2-гі муж з 1683 года (1638—1702), , які і атрымаў у спадчыну ўсе землі Астрожскіх.

Партрэты

На сёння ёсць два вядомыя (партрэты (алей, палатно) князя пэндзля Барталамея Стробеля. Першы пакаленны: 3/4, , датаваны 1635 годам, захоўваецца ў (Варшава). Другі, відаць, быў зроблены мастаком праз год, на адзначэнне атрыманнем князем тытула канюшага вялікага кароннага. Адлюстраваны ў поўны рост, памер 194×125, захоўваецца ў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь у МінскуУкраїнський портрет 16-18 ст. Київ 2006; Історія українського мистецтва. Київ 2011. Т.3: Мистецтво другої половини XVI—XVIII століття. .

Трэці партрэт невядомага аўтара захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.

Вядомы таксама партрэт, які атрыбутуецца і захоўваецца ў . На ім Уладзіслаў Дамінік паказаны ў поўны рост і апрануты ў касцюм па польскай модзеAnna Straszewska (2007). Strój polski w malarstwie od XVI do XIX wieku. Muzeum Pałac w Wilanowie, ISBN 978-83-63580-05-6, p. 50.

Уладзіслаў Дамінік Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Канюшыя вялікія каронныя Катэгорыя:Ваяводы сандамірскія Катэгорыя:Ваяводы кракаўскія Катэгорыя:Старосты луцкія Катэгорыя:Нарадзіліся ў Хмяльніцкай вобласці Катэгорыя:Памерлі ў Львоўскай вобласці