Інгела Біргіта Мортэнсан (швед. Ingela Birgitta Mårtensson; нар. ) — шведскі грамадскі дзеяч, былая дэпутат рыксдага.

Была членам рыксдага па выбарчай акрузе муніцыпалітэта Гётэбарга ў 1985—1994 гадах, дзе ўдзельнічала ў працы некалькіх камітэтаў, у тым ліку сацыяльнага, камітэтаў па фінансах і па канстытуцыйным заканадаўстве.

Удзельнічала ў працы шведскага руху праціўнікаў ЕС. З’яўляецца адным з кіраўнікоў шведскай арганізацыі «Жанчыны за мір».

Катэгорыя:Палітыкі Швецыі