Уладзімір Мікалаевіч Жабінскі (нар. , в. Шутавічы, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі хімік-арганік. Член-карэспандэнт (2017), доктар хімічных навук (2000), дацэнт (2011).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1982).

З 1982 года ў Інстытуце біяарганічнай хіміі АН БССР, з 2003 года галоўны навуковы супрацоўнік.

Узнагароды Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996) за цыкл прац «Сінтэз, даследаванне і выкарыстанне брасінастэроідаў — новага класа гармонаў раслін».

Навуковая дзейнасць Даследаванні ў галіне хімічнага сінтэзу і выкарыстання стэроідаў, у прыватнасці, гармонаў раслін-брассінастероідаў. Шэраг работ прысвечаны распрацоўцы метадаў пабудовы структурных фрагментаў поліфункцыяналізіраванных стэроідаў. Ажыццявіў сінтэз важнейшых брасінастэроідаў, адпаведных ізатопна- і флуарэсцентна мечаных вытворных. Удзельнічаў у распрацоўцы канцэпцыі рэгуляцыі жыццяздольнасці і прадуктыўнасці раслін з дапамогай стэроідных гармонаў, стварэнні і ўкараненні прынцыпова новых аграпрэпаратаў і экалагічна дружалюбных тэхналогій на гэтай аснове.

Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій.

Бібліяграфія Брассиностероиды. Минск, 1993 (в соавт.). Brassinosteroids. A New Class of Plant Hormones. San Diego, 1999. Steroid plant hormones: effects outside plant kingdom // Steroids. 2015. Vol. 97 (в соавт.).

Літаратура

Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 18, кн. 1. — Мінск, 2004. Дзяржаўныя прэміі Беларускай ССР і Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, 1972—2002 : даведнік. — Мінск, 2004.

Спасылкі

ЖАБИНСКИЙ Владимир Николаевич // Сайт НАНБ Уладзімір Мікалаевіч Жабінскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі