«Факстрот» () — мастацкі фільм 2017 года рэжысёра .

Сюжэт Заможная тэль-авіўская пара Міхаэль і Дафна Фэльдманы даведваюцца, што іх сын Ёнатан, жаўнер ізраільскай арміі, загінуў падчас выканання службовых абавязкаў. Ізраільскія вайскоўцы не кажуць няшчасным бацькам, ні дзе памёр 19-гадовы юнак, ні ці знайшлі ягонае цела. Праз некалькі гадзін ім паведамляюць, што загінуў не іх сын, а нейкі іншы Ёнатан Фэльдман. Міхаэль патрабуе, каб сына неадкладна прывезлі дадому. Жахлівае непаразуменне ажыўляе цені мінулага Міхаэля і ператварае ягонае жыццё ў пекла.

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 19 кінаўзнагародамі і яшчэ 20 намінацыямі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2017 года Катэгорыя:Ваенныя драмы Катэгорыя:Фільмы Ізраіля 2017 года Катэгорыя:Фільмы Германіі 2017 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2017 года Катэгорыя:Фільмы Швейцарыі 2017 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Ізраіля Катэгорыя:Фільмы-драмы Германіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Швейцарыі Катэгорыя:Фільмы на іўрыце Катэгорыя:Фільмы Самуэля Маоза Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты Гран-пры журы Венецыянскага кінафестывалю