Партрэт Альбрэхта Станіслава Радзівіла, дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, аўтарства ананімнага мастака. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Параўнанне з творамі дазваляе прыпісаць партрэт з мінскай калекцыі мастакам яго кола.

Гісторыя Паходзіць з калекцыі Радзівілаў у Нясвіжы (№ 74; да 1941). Захоўваўся ў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР да 1941 года, фондах Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (з 1948), у Дзяржаўным музеі БССР (з 1957 да 1968 года).

Рэстаўрыраваны ў Нясвіжы ў XIX стагоддзіОпись портретов. К. 8. № 74., у Дзяржаўным Рускім музеі М. М. Маркавым у 1968—1975 гадах (Ленінград).

Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск).

Апісанне

Альбрэхт Станіслаў апрануты ў французскі палацавы касцюм па іспанскай модзе ()Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5. Ён складаецца з кароткага чорнага каптана, які аблягае стан і па засцежцы да таліі аздоблены вузкай паскай белага шоўку, і кароткіх да каленяў штаноў, калашыны якіх заканчваюцца фестонамі. На каптан апрануты кароткі шырокі плашч-накідка, паверх якога выпушчаны блакітны адкладны каўнер, абшыты белымі карункамі. Манжэтамі з блакітнага шоўку з карункамі аздоблены і рукавы каптана.

На нагах Альбрэхта Станіслава абуты чорныя тупаносыя боты з залатымі шпорамі і вялізнымі адваротамі, запоўненымі белымі карункамі.

Выстаўкі

Другое нараджэнне партрэтаў з Нясвіжа і Гродна. Мінск. 1982 Партрэты з Нясвіжа і Гродна. Каўнас. Яраслаўль. 1983 Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985 Партрэты знакамітых постацяў даўняй Рэчы Паспалітай у мінскіх зборах. Кракаў. 1991 Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991 Дзе Усход сустракаецца з Захадам. Варшава. 1993 Партрэты XVI—XVIII стст. з Нясвіжа. Мінск. 1994

Літаратура Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5

Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Карціны XVII стагоддзя Катэгорыя:Радзівілы Катэгорыя:Партрэты