Дзмітрый Мікалаевіч Жураўлёў (, г. Жлобін, цяпер Гомельская вобласць — ) — беларускі музыказнавец, кантрабасіст. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968).
Біяграіфя З 1931 года ў Беларускім ансамблі народных інструментаў і сімфанічным аркестры Беларускага радыё, у 1937—1960 гадах (з перапынкам) у сімфанічным аркестры Беларускай філармоніі. Вучыўся ў 1944—1947 гадах у Беларускай кансерваторыі. З 1956 года рэдактар, у 1964—1970 гадах галоўны рэдактар музычнага вяшчання Беларускага радыё.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1966 года, член Беларускага саюза кампазітараў з 1967 года.
Навуковая дзейнасць Аўтар даведнікаў «Кампазітары Савецкай Беларусі» (1966) і «Саюз кампазітараў БССР» (1978), біяграфічных нарысаў пра Л. Абеліёвіча, М. Аладава, Г. Вагнера, Дз. Лукаса, І. Любана, П. Падкавырава, Р. Пукста, Ю. Семяняку, А. Туранкова, Я. Цікоцкага, М. Чуркіна, творчых партрэтаў майстроў сцэны, у т.л. Л. Александроўскай, З. Бабія, С. Данілюк, М. Дружыны, С. Друкер, М. Зюванава, В. Мальковай, В. Чарнабаева, больш за 300 музычных тэлевізійных і радыёперадач.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Кантрабасісты Беларусі Катэгорыя:Музыказнаўцы СССР Катэгорыя:Музыказнаўцы Беларусі