Ворагам Беларушчыны — верш Янкі Купалы, напісаны ў 1907 годзе ў прыватным маёнтку пана Аляксандра Янавіча Любанскага (1863—1932) Яхімоўшчыне, дзе паэт працаваў памочнікам вінакура Сасноўскага на бровары, як удакладняе паэт, «пры перагонным і кантрольным апараце ў вінакурным заводзе, калі я павінен быў назіраць за гэтым апаратам, каб рэгулярна паступаў у яго спірт»«при перегонном и контрольном аппарате в винокур(енном) заводе, когда я должен был наблюдать за этим аппаратом, чтобы регулярно поступал в него спирт». (Ліст Я. Купалы да І. М. Клейнбарта ад 21 верас. 1928 г.). Верш напісаны ямбам.

Упершыню надрукаваны ў газеце «Наша ніва» (№ 12) года, з подпісам Янук Купала. Пад загалоўкам верша адзначана: «Да № 9 „Нашае Нивы“». У гэтым нумары газеты быў змешчаны артыкул рэдактара газеты А. Уласава ў абарону беларускай мовы і літаратуры.

У лісце да Л. М. Клейнбарта ад 13 лютага 1929 г. Я. Купала адзначаў, што:

Я. Купала, відаць, меў на ўвазе газету «Виленский вестник» (1841—1916 гг.) і часопіс «Крестьянин» (1906—1915 гг), якія выступалі супраць беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, адмаўлялі беларускаму народу ў праве на развіццё роднай мовы і літаратуры.

Уключаўся і ў іншыя прыжыццёвыя выданні: зборнік «Спадчына» (1922); Зборнік твораў (1926, т. ІІ, дзе датуецца 1907 г., змешчаны ў раздзеле «Сваім і чужым»); Зборнік твораў (1929, т. ІІ).

Пераклады Верш пераклалі на рускую мову С. Спаскі, на ўкраінскую — Р. Лубкіўскі, на асецінскую — А. Пухаеў, на польскую — Ю. Ленарт, на англійскую — У. Мэй, В. Рыч.

Літаратура

Катэгорыя:Вершы на беларускай мове Катэгорыя:Вершы Янкі Купалы Катэгорыя:Творы 1907 года Катэгорыя:Беларусафобія