«Чырвоны шлях» — беларускі грамадска-палітычны і літаратурны часопіс. Выдаваўся ў Петраградзе ў 1918 годзе.
Гісторыя Выдаваўся Беларускім аддзелам Наркамата па справах нацыянальнасцей ў ліпені — снежні 1918 года. Тэксты публікаваліся часткова па-руску, часткова па-беларуску.
Асвятляў дзейнасць Белнацкама, беларускіх секцый РКП (б), пытанні гісторыі, культуры, палітычнага і эканамічнага жыцці Беларусі. Публікаваў працы беларускіх навукоўцаў і творы беларускіх пісьменнікаў. З часопісам супрацоўнічалі Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны. Аляксандр Сержпутоўскі (пад псеўданімам Навум Смага) апублікаваў серыю нарысаў «Малюнкі Беларусі» пра цяжкі побыт беларусаў. Генерал Канстанцін Аляксееўскі апублікаваў «Успаміны пра Усебеларускі з’езд у месце Менску», дзе пакінуў зварот да беларускай моладзі «няхай жыве на вякі [вольная Беларусь]»Алексеевский К. Воспоминание о Всебелорусском съезде в г. Минске // Чырвоны шлях. № 1—2, 19.07.1918. С. 10..
Выдаваўся 2 разы ў месяц. Агулам выйшла 10 нумароў, у асноўным здвоеныхСмирнова Т. Белорусы в довоенном Петербурге // Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». — , 2001..
Літаратура Беларуская дыяспара як пасрэдніца ў дыялогу цывілізацый: Матэрыялы III Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый». — : «Беларускі кнігазбор», 2001. .
Спасылкі Чырвоны шлях, 1918 , Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1918—1939) Катэгорыя:Часопісы Расіі Катэгорыя:Культура Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Беларусы ў Санкт-Пецярбургу