Партрэт Аляксандра Януша Астрожскага, князя Заслаўскага, намаляваны мастаком барока . Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя Паходзіць з калекцыі Радзівілаў у Нясвіжы (№ 11, 77; да 1941). Захоўваўся ў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР да 1941 года, фондах Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (з 1948), у Дзяржаўным музеі БССР (з 1957 да 1968).

Рэстаўрыраваны ў Дзяржаўным Рускім музеі А. Б. Брындаравым у 1969—1975 (Ленінград).

Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск).

Апісанне

На партрэце Аляксандр Януш апрануты ў прыдворны французскі касцюмБялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5. На ім моднага карычнева-табачнага колеру бескаўняровы са шчыльным радам дробных залатых гузікаў ад шыі да ніжняга краю правай палы, а па краю левай — такім жа радам праразных петляў, аздобленых залатой ніццю. Па парыжскай прыдворнай модзе жустакор зашпілены толькі да сярэдзіны грудзей. Вельмі нізка размешчаныя і коса прарэзаныя кішэні з клапанамі таксама аздоблены радам гузікаў.

З-пад жустакора відаць расшытая залатымі і сярэбранымі ніткамі частка доўгай весты (). Вельмі пышныя, пашыраныя ўніз рукавы тонкай белай кашулі завязаны вышэй запясця зялёнымі і чырвонымі стужкамі. Петлямі з такіх жа стужак перахоплены рукавы кашулі вышэй локця. Канцы стужак заканчываюцца металічнымі наканечнікамі («»). Пучкамі такіх жа стужак упрыгожаны плечы і падвязкі панчох. З-пад кароткіх рукавоў жустакора выпушчана палоска , сплеценых з залатых ніцей. Пучком стужак упрыгожаны мяккі стаячы каўнер кашулі з карункавым , выкладзеным зверху жустакора.

Штаніны нагавіц, якія нагадваюць падушкі, для захавання формы ў такім касцюме набівалі , . На нагах у Астрожскага надзеты пашытыя з такога ж карычнева-табачнага сукна панчохі, падвязаныя пад каленямі пучкамі стужак, і светла-карычневага колеру глыбокія туфлі на высокіх абцасах з усечаным наском, якія зашпілены на пад’ёме засцежкай у выглядзе вострага банта.

На галаве ў Астрожскага пышны , а злева, з проразі жустакора праглядвае эфес шаблі. Справа на століку ляжыць капялюш з шырокімі загнутымі палямі, краі якога аздоблены залатым пазументам.

Выстаўкі

Другое нараджэнне партрэтаў з Нясвіжа і Гродна. Мінск. 1982 Партрэты з Нясвіжа і Гродна. Каўнас. Яраслаўль. 1983 Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985 Партрэты знакамітых постацяў даўняй Рэчы Паспалітай у мінскіх зборах. Кракаў. 1991 Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991 Дзе Усход сустракаецца з Захадам. Варшава. 1993 Партрэты XVI—XVIII стст. з Нясвіжа. Мінск. 1994

Літаратура Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5

Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Карціны XVII стагоддзя Катэгорыя:Заслаўскія