Павукі-цянётнікі (Theridiidae) — сямейства павукоў.
Апісанне Даўжыня цела 2—10 мм, 8 вачэй, размешчаныя ў 2 рады. Ногі з шматлікімі шчацінкамі. Брушка пераважна круглаватае, амаль шарападобнае, на канцы яго 6 павуцінных бародавак.
Пашырэнне Пашыраны па ўсім свеце. У сусветнай фаўне адрозніваюць больш за 2,3 тыс. відаў. На Беларусі адзначана каля 20 відаў пераважна з родаў , , , , . Жывуць у лясах, на адкрытых культурных ландшафтах, трапляюцца ў дамах.
Асаблівасці біялогіі Лоўчыя сеткі (цянёты, адсюль назва), шырокаячэістыя, няправільнай формы, будуюць у травяным покрыве (пераважна на парасонавых) на ўзлесках, палянах, лугавінах, па кустах і інш. Цянёты бываюць 2 відаў. У павукоў з роду тэрыдыум яны з перакрыжаваныя у розных напрамках ніцей з кропелькамі клейкага рэчыва, прыстасаваныя для лоўлі камароў, мух, цыкадак. У лоўчых сетках павукоў з родаў , , клейкія ніці накіраваны да паверхні глебы, полаг іх утвораны ніцямі без клейкага рэчыва; сеткі прыстасаваны для лоўлі мурашак, жукоў, лічынак прамакрылых, павукоў і інш. Логавы пераважна паўшарападобныя з адтулінай унізе, замаскіраваныя рэшткамі насякомых, часцінкамі раслін і глебы.
Апладненню папярэднічаюць т. зв. «шлюбныя танцы» самцоў, якія пасля спароўвання гінуць (самкі гінуць увосень). Белыя або шаравата-карычневыя коканы (змяшчаюць да 500—700 яец) самкі ахоўваюць пастаянна. У большасці 1 генерацыя за год. Зімуюць маладыя павукі.
Роды
Simon, 1864 Exline, 1950 Thorell, 1869 Yoshida, 2003 Keyserling, 1884 L. Koch, 1872 Yaginuma, 1957
Berland, 1927 Keyserling, 1884 Thorell, 1869 Wunderlich, 1988 Bryant, 1945 Menge, 1868 Wunderlich, 1992 Keyserling, 1890 Baert, 1984 Thorell, 1881 Simon, 1881 O. P.-Cambridge, 1879 Yoshida, 2002 Baert, 1984
Petrunkevitch, 1928 Menge, 1868 Walckenaer, 1805 Sundevall, 1833
Simon, 1894 Agnarsson, 2006 Thaler & Steinberger, 1988 Simon, 1894 Simon, 1894 Pavesi, 1880 Thorell, 1890 Thorell, 1869 Westwood, 1835 Miller, 1970 O. P.-Cambridge, 1879 Berland, 1924 Simon, 1894 Simon, 1881 Keyserling, 1886
Simon, 1894 Walckenaer, in Latreille, 1809 O. P.-Cambridge, 1870 Hentz, 1850 O. P.-Cambridge, 1881 O. P.-Cambridge, 1894
Strand, 1929 Barrion & Litsinger, 1995 Wunderlich, 1995 Levi, 1964 O. P.-Cambridge, 1870 O. P.-Cambridge, 1882 O. P.-Cambridge, 1882 L. Koch, 1872 Simon, 1908 Levi, 1963 Wunderlich, 1995 Keyserling, 1884 Simon, 1895 Wunderlich, 1995 Yoshida, 2001 Wunderlich, 1992 Thorell, 1892 Menge, 1868 Archer, 1950 Yoshida, 2001 Levi, 1957 Simon, 1894 Archer, 1950 Wunderlich, 1995 Wunderlich, 1992 Yoshida, 2001 Levi, 1957 Walckenaer, 1805 Emerton, 1882 Keyserling, 1884 Chamberlin & Ivie, 1934 O. P.-Cambridge, 1896
(incertae sedis) Simon, 1891 Petrunkevitch, 1958 (Эацэн) Lawrence, 1947 Koch & Berendt, 1854 (Эацэн) Simon, 1895 Petrunkevitch, 1942 (Эацэн) Petrunkevitch, 1942 (Эацэн) Koch & Berendt, 1854 (Эацэн) Keyserling, 1886 Forster, 1955 Archer, 1950 Barrion & Litsinger, 1995 Georgescu, 1989 Petrunkevitch, 1958 (Эацэн) Petrunkevitch, 1942 (Эацэн) Petrunkevitch, 1942 (Эацэн) Archer, 1950 Simon, 1895 Benoit, 1977
Гл. таксама
Latrodectus geometricus
Літаратура
Катэгорыя:Сямействы павукападобных