Эмі́ль Буара́к (поўнае імя — Агюстэн Эміль Буарак ; 26 жніўня 1851, Гельма, Алжыр — 20 верасня 1917, Сальс-ле-Шато) — французскі філосаф, псіхолаг, парапсіхолаг, эсперантыст.

Біяграфія і акадэмічная дзейнасць Нарадзіўся 26 жніўня 1854 года ў горадзе Гельма (Алжыр). Вывучаў літаратуру і філасофію ва ўніверсітэце Бардо, ступень бакалаўра па літаратуры атрымаў у 1874 годзе, а ступень агрэжэ па філасофіі — ў 174 годзе. У 1894 годзе абараніў дысертацыю па тэме «Ідэя феномена», ў якой спрабаваў прымірыць тэорыі Рэнувье і Фулье ў адносінах да матэрыі, рэальнасці навакольнага свету, ідэалізму і фенаменалізмуСеткавая версія «Энцыклапедыі эсперанта» (1934, Будапешт, выдавецтва Literatura Mondo). З 1871 года на працягу 26 гадоў выкладаў філасофію ў французскіх навуковых установах, у тым ліку ў прэстыжным ліцэі Кандарсэ (1882—1897); у 1897—1902 гадах служыў рэктарам універсітэта Грэнобля, а ў 1902—1917 гадах — рэктарам універсітэта Дыжона. У 1906 годзе быў аббраны членам-карэспандэнтам французскай Акадэміі маральных і палітычных навук.

Больш за ўсё праславіўся сваімі даследаваннямі і эксперыментамі ў галіне псіхалогіі і парапсіхалогіі. З'яўлецца аўтарам тэрміна «дэжавю», прапанаваўшы яго ў 1876 годзе. Займаўся вывучэннем гіпнозу і спіріытызму; у 1898 годзе быў у групе, якая даследавала спірытычныя здольнасці італьянскага медыума Эўсапіі Паладзіна. Даследаваў такія з'явы, як месмерызм, «транспазіцыя пачуццяў», «магнетычнае ўзаемапаразуменне», «экстэрыярызацыя адчувальнасці», «экстэрыярызацыя сілы рухальных нерваў» і г.д. З'яўляўся аўтарам шматлікіх навуковых, дыдактычных і папулярных публікацый на тэмы філасофіі, псіхалогіі і маралі. Акрамя таго Буірак з'яўляўся заснавальнікам электратэхнічнага інстытута ў Грэнобле і інстытута віна ў Дзіжоне. Кавалер ордэна Ганаровага легіёнаComité des travaux historiques et scientifiques — BOIRAC, Augustin Émile.

Быў жанаты, меў чатырох дяцей. Памер 28 верасня 1917 года ў горадзе Сальс-ле-Шато пры не зусім зразумелых абставінах (па адной з версій — падчас спірытычнага сеанса; згодна з другой версіяй, ён скончыў жыццё самагубствам з-за страты «цягі да жыцця»). Быў пахаваны ў Сальс-ле-Шато, але 6 кастрычніка таго ж года быў перапахаваны ў Дыжоне на могілках Péjoces; у гэтым жа горадзе ў яго гонар названа невялікая вуліцаВуліца імя Буарака на Картах Google..

Эсперанта-дзейнасць Пазнаёміўся з эсперанта ў 1900 годзе і неўзабаве стаў яго актыўным прыхільнікам. З'яўляўся аўтарам многіх артыкулаў аб эсперанта на французскай мове і эсперанта; пераклаў на эсперанта твор Лейбніца «Манадалогія» (1902)Гл. тэкст перакладу ў Вікітэке і некалькі мастацкіх твораў. Дзякуючы яго намаганням эсперанта быў на нейкі час уключаны ў навучальную праграму ўніверсітета Дыжона. Буарак быў старшынёй I сусветнага кангрэса эсперантыстаў (1905, Булонь-сюр-Мэр), старшынёй Моўнага камітэта, а ў 1908—1917 гадах — старшынёй Акадэміі эсперанта.

Абраная бібліяграфія

Творы па філасофіі і псіхалогіі La dissertation philosophique, choix de sujets, plans, développements avec une introduction sur les règles de la dissertation philosophique (1890) Cours élémentaire de philosophie (1891, 1892) L’idée du phénomène, étude critique et analytique (1894) De spatio apud Leibnitium (1894) Oeuvres philosophiques de Leibniz (1900) Leçons de psychologie appliquées à l’éducation (1902, сумесна з A. Magendie) La psychologie inconnue. Introduction et contribution à l’étude expérimentale des sciences psychiques (1908) Leçons de morale (1910) Esquisse d’une interprétation du monde: d’après les manuscrits de l’auteur (1913, сумесна з Alfred Fouillée) L’avenir des sciences psychiques (1917)

Творы, якія маюць адносіны да эсперанта Monadologio (Лейбніц, пер. на эсперанта, 1902) Ŝlosileto kvarlingva (1903) Perdita kaj retrovita (1905) Qu’est-ce que l’espéranto? (1906) Le Congrès espérantiste de Genève (1906) Pri la homa radiado (1906) Don Juan aŭ la ŝtona festeno (Мальер, пер. на эсперанта, 1909) La kvara mago aŭ la alia saĝulo (Генры ван Дайк, пер. на эсперанта, 1909) Plena Vortaro Esperanto-Esperanta kaj Esperanto-Franca (1909) Le problème de la langue internationale (1911) Vortaro de la oficialaj radikoj de Esperanto (1911) Fundamentaj principoj de la vortaro esperanta (1911)

Спасылкі

Творы Э. Буарака ў інтэрнэт-архіве

Катэгорыя:Эсперантысты Катэгорыя:Перакладчыкі на эсперанта Катэгорыя:Парапсіхолагі Катэгорыя:Псіхолагі Францыі