«А хто там ідзе?» — верш Янкі Купалы, напісаны ў 1905—1907 гадах у прыватным маёнтку пана Аляксандра Янавіча Любанскага (1863—1932) Яхімоўшчыне, дзе паэт працаваў памочнікам вінакура Сасноўскага на бровары. Упершыню апублікаваны ў зборніку «Жалейка» (1908). Белавы аўтограф без загалоўка, без подпісу, захаваўся добраДзЛМЯнК, ф. А, воп. 1-р 1, адз. зах. 6-а, л. 1. Верш напісаны лагаэдам, надзвычай рэдкай разнавіднасцю ўсходнеславянскага верша, што ўзнікла як пераходная форма ад народнай тонікі да сілаба-танічнай сістэмы вершаскладання.

Многа пазней, у прамове на ўрачыстым пасяджэнні з нагоды 35-годдзя літаратурнай дзейнасці, Янка Купала тлумачыў задуму свайго твора наступным чынамЯ. Купала. 36. тв. У 7 т. Мн., 1976. Т. 7. С. 319:

Змест А хто там ідзе, а хто там ідзе У агромністай такой грамадзе? — Беларусы.

А што яны нясуць на худых плячах, На руках ў крыві, на нагах у лапцях? — Сваю крыўду.

А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю, А куды ж нясуць на паказ сваю? — На свет цэлы.

А хто гэта іх, не адзін мільён, Крыўду несць наўчыў, разбудзіў іх сон? — Бяда, гора.

А чаго ж, чаго захацелась ім, Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім? — Людзьмі звацца.

Ацэнкі У 1910 годзе па просьбе рускага пісьменніка Максіма Горкага (ліст напісаны не пазней 26 (13) верасня 1910 г.) газета «Наша ніва» надаслала пісьменніку, які жыў у гэты час на Капры, тэкст купалаўскага верша з нотамі. Захаваўся водгук М. Горкага, які ў пісьме да М. М. Кацюбінскага ад 7 (20) лістапада 1910 г. пісаўМ. Горький. Собр. соч.: В 30 т. М., 1955; Т. 29. с. 138—139:

Неўзабаве верш быў перакладзены М. Горкім на рускую мову і змешчаны ў артыкуле пісьменніка «Пра пісьменнікаў-самавукаў», надрукаваным у часопісе «» (1911, № 2, с. 208) з каментарыем аўтара:

Як лепшы ўзор паэзіі Я. Купалы верш поўнасцю прыведзены ў рэцэнзіі Ул. Самойлы «Великий праздник. „Жалейка“ Янука Купалы» («Минский курьер», № 113, 23 жніўня 1908); у нарысе С. Русавай «Возрождение белорусской литературы» (часопіс «Познание России», 1909, № З, с. 115); у працы Д. Дарашэнкі «Беларусы і іх нацыянальнае адраджэнне» («Наша ніва», № 4, 22 (4) студзеня 1909); у артыкуле А. Л. Пагодзіна «Беларускія паэты» (часопіс «Вестник Европы», № 1, 1911); у артыкуле Ежы Янкоўскага «Песняры маладой Беларусі» (часопіс «Przegląd Krajowy», № 7—8, 1909):

Як лепшы ўзор паэзіі паэты верш поўнасцю прыведзены таксама ў кнізе «Беларусь» (на нямецкай мове, Берлін, 1919; змешчаны нямецкім славістам Рудальфам Абіхтам пад назвай «Беларуская нацыянальная песня»); у артыкуле славенскага пісьменніка, крытыка і перакладчыка Андрэя Будала «Пра беларусаў і беларускую літаратуру» (зборнік «Luč», верасень 1933; змешчаны арыгінал і падрадковы пераклад верша), дзе твор характарызуецца як «беларускі гімн». У артыкуле А. Гурло «Беларускае ігрышча ў Пецярбургу» («Наша ніва», 20 лютага 1913) расказана і пра выкананне хорам песні «А хто там ідзе?», 3 красавіка 1915 г. у газеце «Вечерняя газета» быў надрукаваны артыкул «Горкі пра беларусаў», падпісаны псеўданімам «Бо-вичь» (гэты артыкул прыпісваецца Л. Гмыраку). Аўтар прывёў ацэнку Горкім творчасці Купалы і яго пераклад на рускую мову верша «А хто там ідзе?». У 1940 г. у часопісе «Интернациональная литература» № 5-6 быў змешчаны ўрывак з артыкула М. Горкага «Аб пісьменніках-самавуках» — «Беларуская песня Янкі Купалы» з поўным перакладам у ім верша Купалы «А хто там ідзе?».

Яўхім Карскі ў сваёй фундаментальнай працы «Белорусы» адзначаў наступнае:

Публікацыі Верш уключаўся і ў іншыя прыжыццёвыя выданні: Зборнікі твораў (1925, т. 1; 1928, т. 1; 1940, т. 4); Выбраныя творы (1935, т. 1); Беларуская рада (З снежня 1917); Дыяменты беларускага прыгожага пісьменства (Кіеў, 1919); Памятка беларусам — палонным (Берлін, 1919); Дэкламатар (Вільня, 1921); Беларускія ведамасці (23 кастрычніка 1921); Выпісы з беларускай літаратуры (Менск, 1923); Дварчанін І. Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры (Вільня, 1927); Беларуская крыніца (5 сакавіка 1933); Чырвоная змена (11 снежня 1935); Зара (1940, 8 снеж.); Піянер Беларусі (8 снежня 1940); Камуністычная праца (11 снежня 1935); Нова Білорусь (Харкаў, 1929); Плуг (1928, № 10; на ўкраінскай мове, перакладчык С. Піліпенка).

Пераклады Верш «А хто там ідзе?» адразу пасля публікацыі пачаў перакладацца на мовы народаў свету: У 1909 г. М. Шапавалам на ўкраінскую (нарыс «Беларусы» як З0-ты выпуск «Просвітных листків», Львоў), у 1910 г. Людасам Гірам на літоўскую (яго артыкул «З беларускай літаратуры» ў газеце «Viltis», 1 верасня 1910). Людас Гіра назваў гэты верш «сапраўднай жамчужынай сусветнай паэзіі, адным з найпрыгажэйшых гімнаў адраджэння». У 1911 годзе перакладзеным М. Горкім на рускую і А. Чэрным на чэшскую, у 1919 годзе на польскую мову ў зборніку «З аколіц Дзвіны» (Вільня, 1912, с. 185; пераклад падпісаны крыптанімам M. W. S. Есць меркаванне, што M. W. S.-- крыптанім польскага паэта і перакладчыка пач. ХХ ст. Мар’яна Шадурскага). У зборніку да верша пастаўлены эпіграф — чатырохрадкоўе з верша Ф. Багушэвіча «Не цурайся» («А кінь вокам на хату маю…»). Р. Зямкевіч у рэцэнзіі на зборнік «З аколіц Дзвіны» («Наша ніва», 8 сакавіка 1912) назваў пераклад гэтага верша з названага зборніка пасрэдным, а ў другой рэцэнзіі («Витебский вестник», 6 і 7 ліпеня 1912) на пераклад верша зусім не звернута ўвагі.

У 1982 годзе да 100-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы верш быў выдадзены асобнай кнігай пад назвай «„А хто там ідзе?“. На мовах свету». У кнізе верш надрукаваны ў арыгінале (у т. л. на асобнай уклейцы — факсіміле яго аўтографа) і ў перакладах на 82 мовы народаў свету. Пакуль кніга была ў друку, з’явілася яшчэ каля дзесяці вершаў, якія ўжо не ўвайшлі ў альбом.

Усе гэтыя пераклады ўвайшлі ў новую кнігу, якая ў 2018 годзе ўбачыла свет у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Верш «А хто там ідзе?» выйшаў у перакладзе на 101 мову светуsputnik.by.

У культуры

Як харал твор выконваўся, у прыватнасці, у трупе Ігната Буйніцкага (пытанне спяваў саліст, адказваў хор). У 1910 годзе кампазітар Л. Рагоўскі паклаў верш на музыку, і яго як неафіцыйны беларускі гімн выконвалі да Кастрычніцкай рэвалюцыі, а ў Заходняй Беларусі да 1939 года. Верш Я. Купалы з нотамі Л. М. Рагоўскага газета «Наша ніва» надрукавала асобнай лістоўкай (Вільня, 1910) на беларускай мове і лацінкай. Верш Купалы з нотамі Л. М. Рагоўскага быў надрукаваны таксама ў «Беларускім календары „Нашай нівы“» на 1910 г.

Тэкст верша быў выкарыстаны ў харавой песні «А хто там ідзе?» Уладзіміра Тэраўскага, які змясціў яе ў 1922 годзе ў зборніку «Беларускі лірнік». Верш увайшоў у цыкл хораў a cappella (1981) А. Мдывані. Р. Пукст напісаў кантату «А хто там ідзе?» на вершы Купалы, М. Клімковіча, П. Труса і К. Кірэенкі; К. Цесакоў стварыў араторыю «Мы — беларусы» на словы Я. Купалы, П. Панчанкі і М. Танка, дзе ў пралогу і эпілогу гучыць верш «А хто там ідзе?», М. Чуркін — хор. У БДАМЛіМ у Мінску захоўваецца аўтограф кантаты Р. Пукста «А хто там ідзе?» для хору, салістаў і сімфанічнага аркестра.

Паводле матываў верша З. Азгур выканаў эскіз скульптурнай кампазіцыі (загінула ў гады Вялікай Айчыннай вайны), Пётра Сергіевіч жывапісныя палотны «А хто там ідзе?» і «Беларусы», У. Гоманаў — трыпціх «А хто там ідзе?», «Паланянкі», «Зямля родная», Я. Раманоўскі і В. Шаранговіч — графічныя карціны, В. Ціхановіч — ілюстрацыю, Б. Цітовіч застаўкі да верша ў кнізе Купалы «Песня ў імя свабоды» (Кішынёў, 1982), М. Савіцкі ілюстрацыі ў кнізе «„А хто там ідзе?“ На мовах свету» (Мн., 1982).

У 2020 годзе кінарэжысёрам Паўлам Недзьведзем быў пастаўлены кароткаметражны фільм «А хто там ідзе?» па матывах верша.

Уплыў Водгалас галоўнай думкі і вобразнага ладу верша адчуваецца ў вершах: А. Куляшова «Крыўда» (1931), А. Звонака «Беларусы» (1968), А. Грачанікава «Людзьмі звацца» (1973).

Цікавыя факты У 1982 г. каля в. Гаеўцы Маладзечанскага раёна была знойдзена гільза ад вінтовачнага патрона, у якой невядомы салдат бярог лісток адрыўнога календара з вершам «А хто там ідзе?» (дата лістка невядомая).

Да гэтага верша і выказанага ў ім жадання беларусаў «людзьмі звацца» апеляваў у час судовага працэсу над Беларускай сялянска-работніцкай грамадой у 1928 годзе яе кіраўнік Браніслаў Тарашкевіч.

Літаратура

Катэгорыя:Вершы на беларускай мове Катэгорыя:Вершы Янкі Купалы Катэгорыя:Творы 1907 года