Cціна Вірсэн (; 5 чэрвеня 1968, Стакгольм) — шведская мастачка, графік, ілюстратар і пісьменніца.

Біяграфія У 1992 годзе скончыла каледж мастацтваў, рамёстваў і дызайну. Працавала прафесійным ілюстратарамАфіцыйны сайт Сціны Вірсэн..

З'яўляецца галоўным мастаком найбуйнейшай шведскай газеты «Dagens Nyheter».

З 2000 года праводзіць лекцыі і семінары на міжнародным узроўні.

Творчасць Зараз Сціна Вірсэн з'яўляецца адной з самых вядомых мастачак-ілюстратараў ШвецыіНямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка, Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка Record # 143241699 // Агульны нарматыўны кантроль (GND) - 2012-2016.. Напісала і праілюстравала шэраг дзіцячых кніг, аўтар анімацыйных фільмаў, займаецца стварэннем розных модных брэндаў, рэклам для ўнівермагаў і рэстаранаў, газет і часопісаў, рэкламных кампаній.

Працавала з дзецьмі ў розных краінах і гарадах свету, напрыклад, у Абу-Дабі, Токіа, Балонні, Умеа, Стакгольме і іншых.

Яе малюнкі, драматычныя і ў той жа час пацешныя, у дакладнасці адлюстроўваюць атмасферу кніг і настрой герояўStina Wirsén. Bonniercarlsen.se.

Сярод работ Вірсэн:

Стварэнне серыі з 8 паштовых марак для пошты Швецыі, якія паказваюць вырабы розных шведскіх мадэльераў; Стварэнне серыі графічных ілюстрацый для ААН, прысвечанай правам чалавека;

Серыя была выстаўленая ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку да 50-гадовага юбілею двух міжнародных пактаў аб правах чалавека.

Ілюстрацыя Google Doodle, апублікаваная на галоўнай старонцы Google ва ўсім свеце ў Нацыянальны Дзень Швецыі ў 2015 годзе.

Вірсэн паказвала свае працы на выставах у Нацыянальным музеі Швецыі ў Стакгольме, у Мастацкім музеі касцюма Свена Гарыса (Стакгольм), цэнтры мастацтва (Гоа, Індыя), шведскім музеі танца (Dansmuseet), у пасольстве Швецыі ў Токіо і ў Konstnärshuset (Стакгольм).

Узнагароды

Прэмія таварыства газетнага дызайну (1997) Прэмія таварыства скандынаўскіх ілюстратараў (2001) Expressen Heffaklump Award за дзіцячую літаратуру Stockholms Stads Kulturpris Nordiska Tecknares Pris Elsa Beskow-plaketten 2000 за «Rut och Knut ställer ut» Expressens Heffaklump 2007 за «Supershow med Rut och Knut»

Катэгорыя: Жанчыны Швецыі Катэгорыя: Мастакі Швецыі