Руслан Уладзіміравіч Акостка (нар. 17 мая 1990) — беларускі палітвязень, абвінавачаны і асуджаны пад час пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.

Храналогія пераследу Руслан Акостка стаў вядомы пасля таго, як 15 лістапада 2020 г. здолеў прайсці амаль праз увесь горад з бел-чырвона-белым сцягам. Такім чынам ён адзначыў акцыю ў памяць пра забітага Рамана Бандарэнку. Быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і змешчаны ў ізалятар. 30 лістапада 2020 г. была распачата крымінальная справа за супраціў падчас затрымання супрацоўнікам РАУС і нанясенне цялесных пашкоджанняў, якія не панеслі за сабой цяжкіх наступстваў і шкоды здароўю супрацоўніку РАУС. Абвінавачваны віну ў здзяйсненні супраціву супрацоўніку міліцыі з ужываннем гвалту не прызнаў. Суддзя Алеся Серадзенка вынесла прысуд: тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і матэрыяльная кампенсацыя ў памеры 2 000 рублёў.https://prisoners.spring96.org/be/person/ruslan-akostkahttps://euroradio.fm/byly-desantnik-yaki-ishou-pa-saligorsku-z-bchb-scyagam-atrymau-3-gady-kalonii

Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»