Віктар Максімавіч Чарнаба́еў (, Новарасійск, РСФСР — ) — беларускі спявак (бас). Народны артыст Беларускай ССР (1964).

Біяграфія Нарадзіўся 16 мая 1930 года ў Новарасійску.

З 1950 года працаваў у Ансамблі песні і танца Маскоўскай ваеннай акругі. У 1958—2011 гадах — саліст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы Беларусі.

Памёр 15 лістапада 2021 года.

Творчасць Валодаў моцным голасам мяккага тэмбру. Стварыў разнапланавыя вострахарактарныя вобразы. У операх беларускіх кампазітараў выканаў партыі: Даніла («Алеся» Я. Цікоцкага), Гадлеўскі («Яснае світанне» А. Туранкова), Тарас («Калючая ружа» Ю. Семянякі), Пісьмавадзіцель, Паліцэйскі («Джардана Бруна», «Візіт дамы» С. Картэса), Начальнік штаба («Сцежкаю жыцця» Г. Вагнера). Найбольш значныя партыі: Мефістофель («Фаўст» Ш. Гуно), Млынар («Русалка» А. Даргамыжскага), цар Дадон («» М. Рымскага-Корсакава), Дон Базіліо, Дон Бартала («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Дон Паскуале («» Г. Даніцэці), Уберта («» Дж. Б. Пергалезі), Галіцкі («Князь Ігар» А. Барадзіна), Лепарэла («Дон Жуан» В. А. Моцарта). Сярод інш. работ: Мендоза, Кутузаў («Заручыны ў манастыры», «Вайна і мір» С. Пракоф’ева), Сусанін («Іван Сусанін» М. Глінкі), Філіп II, Рамфіс («Дон Карлас», «Аіда» Дж. Вердзі), Агамемнан («» С. Танеева), Фрол Баеў («» Ц. Хрэннікава), Гарэлаў («Брэсцкая крэпасць» ), Хаванскі, Варлаам («», «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага). Зняўся ў тэлеоперы «Ранак» Вагнера, тэлеварыянце оперы «У пушчах Палесся» А. Багатырова.

Узнагароды Народны артыст Беларускай ССР (1964). Медаль Францыска Скарыны (2001) — за значны ўклад у развіццё беларускага опернага мастацтваОпернаму артысту Віктару Чарнабаеву — 90 год. 16.05.2020. Прыз «Крыштальная Паўлінка» (2006) 

Літаратура

Жураўлёў Дз. М. Віктар Чарнабаеў // Майстры беларускай сцэны. — Мн., 1978. Кн. 3; Первякова Н. А. А шлях — ён у кожнага свой // Тэатр. — Мінск. 1980. № 3.

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі