Мікалай Фёдаравіч Чэпікаў (, в. Малы Хоцімск, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Хоцімскага раённага выканаўчага камітэта (2001—2005).

Біяграфія Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў у сельскай гаспадарцы ў Касцюковіцкім раёне, быў начальнікам вытворчага ўчастка калгаса «Ленінскі шлях», старшынёй калгаса «1 Мая», інструктарам аргаддзела Касцюковіцкага раённага камітэта КПБ, намеснікам па механізацыі ўпраўляючага раённага аб'яднання Сельгастэхніка, інспектарам раённага аб'яднання Сельгасхімія, дырэктрам ПМК-90 меліярацыі.

Потым на розных пасадах у Віцебскай і Брэсцкай абласцях. З 1992 года намеснік старшыні Касцюковіцкага раённага выканаўчага камітэта па надзвычайных сітуацыях і жыллёва-камунальных пытаннях. З красавіка 2001 да чэрвеня 2005 гадоў старшыня Хоцімскага раённага выканаўчага камітэта.

У красавіку 2002 года паміж Мікалаем Чэпікавым і старшынёй калгаса «Чырвоны маяк» Мікалаем Какатковым, які быў аб'яднаны з калгасам імя Карла Маркса, адбыўся канфлікт, бо першы хацеў бачыць на пасадзе старшыні свайго чалавека. Але калгаснікі на аб'яднальным сходзе 26 сакавіка прагаласавалі за Мікалая Какаткова, і калгас амаль тыдзень не атрымліваў паліва і кармоў. У выніку, Мікалай Какаткоў быў вымушаны пайсці ў адпачынак, а Мікалай Чэпікаў пасадзіў на пасаду старшыні намесніка начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Сяргея Пагуляева.

У чэрвені 2005 года прызначан на пасаду генеральнага дырэктара ААТ «Аграмашсервіс».

Узнагароды Знак Пашаны; Медаль «За працоўную адзнаку».

Літаратура Лапцеўскі, Д. Ад токара – да старшыні райвыканкама / Д. Лапцеўскі // Шлях Кастрычніка. — 2001. — № . — 21 красавіка. — С. 1.

Катэгорыя:Старшыні Хоцімскага раённага выканаўчага камітэта