Ганна Сігнёль (; нар. , ) — шведская прафесійная футбалістка, трэнер.
Біяграфія Нарадзілася і вырасла ў шведскім Фалуне. У дзяцінстве займалася шматлікімі відамі спорту. Будучы заўзятай балельшчыцай «Гётэбарга», вырашыла паспрабаваць свае сілы ў футболе. З 1972 года яна выступала за ФК «Фалун». У вышэйшай лізе шведскага жаночага футбола яна ў агульнай складанасці правяла 240 матчаў.
Трэнерская кар’ера Ганны стартавала ў пачатку 1980-х, нейкі час яна была трэнерам-гульцом. Трэніравала шэраг шведскіх клубаў. З 1996 года працавала з юнацкімі зборнымі Швецыі. 1 сакавіка 2005 года ўзначаліла нацыянальную каманду Шатландыі. У студзені 2017 года яна аб’явіла, што пасля заканчэння Еўра 2017 у Нідэрландах, куды шатландкі прабіліся ўпершыню, узначаліць зборную Фінляндыі.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісткі Швецыі Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Швецыі Катэгорыя:Трэнеры жаночай зборнай Шатландыі па футболе Катэгорыя:Трэнеры жаночай зборнай Фінляндыі па футболе Катэгорыя:Трэнеры ЖФК Цюрэсо Катэгорыя:Ігракі ЖФК Фалун Катэгорыя:Ігракі ЖФК Брагэ Бурленгэ Катэгорыя:Трэнеры ЖФК Брагэ Бурленгэ