Гміна Міжэвічы () — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Міжэвічах (620 жых. у 1921 годзе)Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933.

У міжваенны перыяд гміна Міжэвічы ўваходзіла ў склад Слонімскага павета Навагрудскага ваяводстваSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część I — Województwo Nowogródzkie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923. 1 кастрычніка 1927 года частка тэрыторыі гміны Міжэвічы уключана ў склад гміны Чамяры. 1 красавіка 1929 года ў склад гміны Міжэвічы перададзена частка тэрыторыі гміны Дзявяткавічы.

У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Катэгорыя:Гміны Слонімскага павета