Алесь Юркойць (novychas.by, Варняны, Астравецкі раён) — беларускі краязнаўца і грамадскі дзяяч.

Біяграфія Нарадзіўся 23 жніўня 1971 года ў в. Варняны Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.

У 1993 годзе скончыў геаграфічны факультэт БДУ.

Вядомы як адзін з рухавікоў беларускага нацыянальнага жыцця ў рэгіёне, стварыў краязнаўчае таварыства «Вільняр». Усталяваў памятныя камяні і шыльды паэтам Казіміру Сваяку ў Вільні і Янку Быліну ў Клюшчанах; адкрыў музей братоў Стаповічаў у вёсцы Барані; арганізаваў міжнародныя пленэры жывапісцаў і скульптараў, паэтычны слэм; правёў шмат лекцый, кніжных прэзентацый, вандровак і экскурсій; паставіў помнік у вёсцы Слабодка да юбілею паўстання Кастуся Каліноўскага; адшукаў 20-ы пункт Дугі Струвэ; арганізаваў «Касінерскі фэст».

Амаль 20 гадоў адпрацаваў інспектарам на Ашмянскай мытні. З жонкай Ганнай гадаваў трох дзетак.

Вясной 2015 года былі затрыманы больш за паўсотні супрацоўнікаў пункту пропуску «Каменны Лог». Супраць мытнікаў завялі пяць крымінальных спраў за спрыянне ў «кантрабандзе кветак». Віны не прызнаў, у верасні 2017 года асуджаны на сем гадоў. Яму і судоваму працэсу ашмянскіх мытнікаў прысвечана кніга Сяргея Дубаўца «Тантамарэскі» (2019).

24 сакавіка 2021 года пасля шасцігадовага зняволення Алесь Юркойць выйшаў на волюsvaboda.org.

Крыніцы

Літаратура Дубавец С. Тантамарэскі. Гісторыя аднаго працэсу. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе). — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2019. — 356 с.: іл. ISBN 978-0-929849-52-2

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Астравецкім раёне Катэгорыя:Выпускнікі геаграфічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі