Надзея Антонаўна Бантле ( — , Менск) — хірург, арганізатар аховы здароўя. Герой Працы (1928).
Біяграфія Надзея вырасла ў сям’і з васьмёра дзяцей. Бацька, Антоні Дамінік Бантле (24 лютага 1796 — 21 студзеня 1889), аптэкар у Магілёўскай губерні.
Скончыла жаночыя медычныя курсы Медыка-хірургічнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу.
15 жніўня 1876, па прапанове , яна разам з і ачысціла кватэру Яўгеніі Барташэвіч ад кампраметуючых матэрыялаў. Праз два дні была арыштаваная ў Пецярбургу і заключана ў Петрапаўлаўскую крэпасць; вызвалена 9 кастрычніка. Прыцягвалася да дазнанні па абвінавачванні ў арганізацыі зносін з заключанымі ў мэтах іх вызвалення.
У канцы мая 1877 года ў была накіравана першая група слухачак выпускнога V курсу. Удзельніца-добраахвотнік Руска-турэцкай вайны (1877—1878). Некаторы час працавала ў Наўгародскай і Саратаўскай губернях. Супрацоўнічала з нарадавольцамі, за што ў 1885 годзе была сасланая ў сяло ў Валагодскую губерню.
З 1885 па 1933, 48 гадоў, узначальвала Нікольскую бальніцу , дзе на свае грошы наладзіла вытворчасць воспеннага дэтрыту для прышчэпак дзяцей.
У 1902—1903 гадах адкрыла спецыялізаваную радзільную палату. Арганізавала дзіцячыя яслі. У 1923 годзе падчас ўспышкі туберкулёзу на Валагодчыне стала ініцыятарам правядзення медыцынскай латарэі даходы ад якой (4250 рублёў) пайшлі на барацьбу з туберкулёзам. У Нікольскім Надзея Бантле прапрацавала да 1933 года, пакуль ёй не споўнілася 79 гадоў. У 1933 годзе разам з дачкой з’ехала ў Мінск, дзе неўзабаве памерла і была пахавана на Вайсковых могілках у Мінску. Засталася ў памяці як буйны арганізатар земскай медыцыны.
Пахаваная на Вайсковых могілках Мінска, Беларусь.
Узнагароды
Герой Працы (1 кастрычніка 1928)
Спасылкі
Статья о Надежде Бантле «По велению долга и сердца», Владимир Романов, газета Вологодская Неделя № 26 (1995) 9 августа 2007 Бюджетное учреждение здравоохранения Вологодской области «Усть-Кубинская центральная районная больница». История медицинской организации. Медицинский некрополь. Бантле Надежда Антоновна (10.11.1851 — 30.10.1934) Список объектов культурного наследия на территории Усть-Кубинского муниципального района. Мемориальные доски. Газета «Известия» за 3 октября 1928 года. Официальное сообщение о награждении «Герой Труда» Н. А. Бантле. Доклад о 25-летней деятельности врача 2-го уч. Н. А. Бантле. Журналы Кадниковского уездного земского собрания сессии 1910 года и доклады земской управы. — Кадников, 1911. — С. 92-93 Село Никольское. Б. Соколов. Северная новь. — с. Устье, 1976.
Катэгорыя:Медыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Медыкі Расіі Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Медыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Медыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Хірургі Расійскай імперыі Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Хірургі Расіі