Магілёўская мужчынская гімназія (Магілёўская мужчынская гімназія імя імператара Аляксандра I Віленскай навучальнай акругі) — сярэдняя навучальная ўстанова ў Магілёве ў часы Расійскай імперыі. Пасля рэвалюцыі 1917 года гімназія была ператворана ў школу 2-й ступені. У 1920-х гадах яна была беларускай, з 1928 года — яўрэйскай, з 1938 гадоў — ізноў беларускай, але з рускай мовай навучання.

Гісторыя Да ўваходжання магілёўскіх зямель у склад Расійскай імперыі (1772) тут не было дзяржаўных школ; яны належалі або праваслаўнай, або каталіцкай царкве. Першай казённай навучальнай установай стала, адкрытае ў 1789 годзе, Галоўнае народнае вучылішча. 15 верасня 1809 года Магілёўскае Галоўнае народнае вучылішча было ўрачыста ператворана ў мужчынскую гімназію з 3-х класаў. Амаль усе настаўнікі і вучні вучылішча ўвайшлі ў склад гімназіі: памяшканне засталося ранейшае — тры старыя будынкі, якія належалі гораду.

Першы выпуск гімназіі адбыўся ў 1814 годзе: ён складаўся з аднаго вучня — Якава Бышэўскага; на наступны год выпускнікоў было двое: Кандрат Грум (Кандрат Іванавіч Грум-Гржымайла) — будучы ўрач, выдавец медыцынскай газеты «Друг здоровья», аўтар шэрагу кніг па доглядзе здароўя дзіцяці, і Аляксандр Рагунскі. У 1819 годзе гімназію скончыў Міхаіл Врончанка.

У 1825 годзе ў гімназіі дзевяць настаўнікаў навучалі ўсяго 34 чалавекі. З пераўтварэннем гімназіі па Статуце 1828 года апекуном новай навучальнай акругі былі ўзбуджаны ўзмоцненыя хадайніцтвы перад ваенным міністрам аб перадачы гімназіі будынка Галоўнай кватэры 1-й Арміі, пераведзенай у пачатку 1830 года ў Кіеў. У выніку, у канцы лета 1830 года гімназія перасялілася ў саступленыя ёй будынкі — двухпавярховы мураваны дом і дзевяць драўляных флігеляў, на лепшай гарадской вуліцы, у цэнтры горадаБудынак па вул. Ленінскай (былая вул. Ветраная), займала школа № 3.. Разам з ёю ў гэтых жа будынках размясціліся павятовае вучылішча і ланкастэрская школа. Гімназія стала сямікласнай і колькасць навучэнцаў пачала рэзка расці: у 1836 годзе ў ёй навучалася ўжо 292 чалавекі, а ў 1846 годзе — 462; галоўным чынам гэта былі дзеці дваран. Акрамя таго, у 1838 годзе пры гімназіі быў адкрыты пансіён для навучэнцаў-дваран. Аднак у 1844 годзе ў выпуску быў ізноў адзін навучэнец — Адам Віскоўскі. З выпускнікоў гэтага перыяду вядомасць атрымалі Васіль Бардоўскі (вып. 1826), Іван Лазарэвіч (вып. 1846) і Канстанцін Гартынскі (вып. 1847), а таксама тайныя саветнікі — Мікалай Маскальскі (вып. 1850) і Станіслаў Мілер (вып. 1855).

Паўстанне 1863 года захапіла і Магілёўскую гімназію. Рапарты дырэктара таго перыяду, якія захаваліся ў архіве, поўныя роспачы, бяссілля навесці хоць які-небудзь парадак. Гімназія была часова закрыта, частка настаўнікаў звольнена, частка арыштавана. Новы дырэктар гімназіі ўзмацніў нагляд за вучнямі. У той час тут вучыліся: рэвалюцыянер-народнік Сяргей Кавалік (вып. 1865) і сенатар Іван Файніцкі (вып. 1864, з залатым медалём), будучы першы прэзідэнт сената Тэрыторыя Гаваі Мікалай Судзілоўскі і астраном Дзмітрый Дубяга (абодва скончылі гімназію з залатымі медалямі ў 1868 годзе).

Навучэнцы гімназіі У Магілёўскай гімназіі вучыліся таксама будучыя выдаўцы шматтомнага энцыклапедычнага слоўніка браты Аляксандр і Ігнацій Гранат, медыкі Ерафей Касценіч і Мікалай Стальмаховіч (абодва — вып. 1876), генералы Міхаіл Чарняеў і Іван Дружына-Арцёмавіч (вып. 1874), рознабаковы навуковец і даследчык Поўначы Ота Шміт, геолагі Аляксандр Карнажыцкі (вып. 1885, з залатым медалём) і Міхаіл Грамыка (вып. 1885), матэматык Айзік Лур’е (вып. 1886, з сярэбраным медалём), юрыст Мікалай КраўчанкаГл. «Материалы к истории литературы международного права в России (1647—1917) » (вып. 1899), рэвалюцыянеры Рыгор Ісаеў (вып. 1876) і Панцеляймон Лепяшынскі (вып. 1886), а таксама бацька Л. Д. Ландау — Давыд Львовіч Ландау (вып. 1884, з залатым медалём) і бацька М. М. Красцінскага — заслуж. выкладчык 2-й Віленскай гімназіі М. Красцінскі, С. Л. Вайцяхоўскі (1912—1915).

Дырэктары 1808—1815 Сампсон Васілевіч Цвяткоўскі 1815—1819 Ермалай Васілевіч Грыневіч (да 1816 года выкладаў у гімназіі ўсеагульную гісторыю, а таксама геаграфію і статыстыку) 1819—1825 Герасім Марцінавіч Кутневіч (адначасова выкладаў польскую літаратуру) 1825—1833 Пётр Мікалаевіч Кашко 1833—1844 Васіль Васілевіч Кіслоў 1834—1837 Ірадзіён Якаўлевіч Вятрынскі 1837—1839 Павел Восіпавіч СкарабеліПавел Іосіфавіч Скарабелі (Скарабелі) 1839—1850 Веніямін Сцяпанавіч Пакроўскі 1850—1851 Міхаіл Кірылавіч Івашчанка 1851—1853 Васіль Аляксеевіч Мадэстаў 1853—1857 Акім Герасімавіч Андрыеўскі 1857—1861 Міхаіл Максімавіч Богаяўленскі 1861—1862 Пётр Мікалаевіч Яніш 1862—1867 Андрэй Іванавіч Глушыцкі 1867—1872 Мікалай Міхайлавіч Арнольд 1872—1876 Іван Васілевіч Каленка 1876—1886 Мацвей Васілевіч Фурсаў 1886—1891 Мікалай Андрэевіч Ада 1891—1896 Аляксандр Фаўставіч Пігулеўскі 1896 — жнівень 1918 Іван Уладзіміравіч Свірэлін

Спасылкі Скворцов И. История Могилёвской мужской гимназии Выпускнікі Магілёўскай гімназіі (1814—1909) Гімназія № 3 г. Магілёў. Галерэя дырэктараў

Катэгорыя:Гімназіі Расійскай імперыі Катэгорыя:Гісторыя Магілёва

Катэгорыя:Віленская навучальная акруга