Генадзь Пятровіч Рыло́ў ( — ) — вучоны ў галіне пладаводства, доктар сельскагаспадарчых навук (1996), Ганаровы садавод Украіны (1990).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Куцаўшчына Слуцкай акругі БССР. Скончыў школу і Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Працаваў у Цэнтральным батанічным садзе Акадэміі навук БССР. З 1962 года працаваў у Гродзенскай абласной доследнай станцыі. У 1965 годзе скончыў Усесаюзны сельскагаспадарчы інстытут завочнай адукацыі, у 1987 годзе Ціміразеўскую сельскагаспадарчую акадэмію. У 1976—2001 гадах выкладаў у ПТВ-198 у Шчучыне.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па памалогіі і крытэрыях біялагічнай ацэнкі сартоў, селекцыі і інтрадукцыі пладовых і ягадных культур, тэхналогіі стварэння і догляду садоў. Стваральнік буйнейшага ў Беларусі памалагічнага сада ў вёсцы Руткевічы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Напісаў больш за 400 навуковых прац і апублікаваў 22 кнігі.
Сярод апублікаванага: Путешествие за сортом. — М., 1987 (разам з І. В. Сцеркіным); Груша в Белоруссии. — Мн., 1991; Саженцы для дачников. (Саженцы вырастим сами). — Мн.: Оракул, 1994 (разам з А. І. Макарэвічам); Яблоня в вашем саду. — Мн., 1998.
Літаратура
Спасылкі Владимир Иванов Райский сад профессора Рылова // Газета «Інфа-Кур’ер», 11 мая 2012. Іван Ігнатчык Яго сады — яго багацце // Масава-палітычная газета Капыльскага раёна «Слава працы» Леонид ЕКЕЛЬ Обыкновенная элита // СБ. Беларусь сегодня Краязнаўчы каляндар на 2021 год // Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі
Катэгорыя:Садаводы Катэгорыя:Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі