Могілкі Баціньёль () — могілкі ў Парыжы, размешчаны на паўночным усходзе XVII акругі ў квартале Эпінет. Адкрытыя з 22 жніўня 1833 года. Гэта чацвёртыя па велічыні могілкі Парыжа, іх плошча складае каля 11 гектар. Могілкі налічваюць 15 000 магіл. Гэта было месцам пахавання рускіх эмігрантаў да стварэння могілак Сен-Жэнеўеў-дэ-Буа.

Пахаваныя на могілках Фёдар Сцяпанавіч Акіменка (1876—1945) — украінскі кампазітар, піяніст і педагог. Эмільена д’Алансон (1869—1946) — французская актрыса і танцоўшчыца. Леон Самойлавіч Бакст (1866—1924) — мастак. Аляксандр Мікалаевіч Бенуа (1870—1960) — рускі мастак, гісторык мастацтва, мастацкі крытык, заснавальнік і галоўны ідэолаг аб’яднання «Свет мастацтва». Андрэ Барсак (1909—1973) — французскі рэжысёр, тэатральны мастак, драматург. Блез Сандрар (1887—1961) — швейцарскі і французскі пісьменнік. У 1994 годзе прах перапахаваны на могілкі гарадка Трамбле-сюр-Модр. Андрэ Брэтон (1896—1966) — французскі пісьменнік і паэт. Поль Верлен (1844—1896) — французскі паэт. Рэй Вентура (1908—1979) — французскі кампазітар. Поль Антуан Відаль (1863—1931) — французскі кампазітар. Жан Эдуар Вюяр (пам. 1940) — французскі мастак. Міхаіл Васільевіч Гардэр (пам. 1993) — знакаміты масон. Архімандрыт Уладзімір (Гетэ) — багаслоў. Міхаіл Мікалаевіч Гірс (пам. 1932) — рускі дыпламат. Князь Канстанцін Аляксандравіч Гарчакоў (пам. 1926). Эмэ-Жазеф Дарнан — французскі палітык. Леон Д'еркс — французскі паэт. Элен Дзютрыё — бельгійскі авіятар. Варвара Ікскуль — руская грамадская дзяячка (пам. 1928). Сяргей Міхайлавіч Лепуноў (пам. 1924) — рускі кампазітар. Павел Мікалаевіч Мілюкоў рускі палітычны дзеяч. Прах перапахаваны ў 1954 годзе. Стася Напяркоўская — французская актрыса нямога кіно. Гастон Мадо — французскі акцёр. Жазеф Пеладан (1858—1918) — французскі пісьменнік. Марыс Пеле — французскі генерал. Бенжамен Перэ (пам. 1959) — французскі паэт. Павел Паўлавіч Рабушынскі (пам. 1924) — рускі банкір. Жэнеўева Табуі — французская журналістка, удзельніца руху Супраціўлення. Фёдар Іванавіч Шаляпін (пам. 1938) — рускі оперны і камерны спявак . У 1984 годзе прах перанесены на Новадзявочыя могілкі.

Гл. таксама Могілкі Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа Рускія могілкі Какад (Ніца) Рускія могілкі «Стары замак» (Ментон) Могілкі Гран-Жас (Каны) Ольшанскія могілкі

Спасылкі

Personnalités inhumées au cimetière des Batignolles Paris.fr (фр.) Кладбище Батиньоль на сайте landrucimetieres Кладбище Батиньоль на сайте Paris.fr

Баціньёль Катэгорыя:XVII акруга Парыжа Катэгорыя:Рускія могілкі ў Францыі