The Black Eyed Peas (у перакладзе з англ. — «чарнавокія гарошкі»; першапачаткова Black Eyed Peas) — амерыканскі хіп-хоп-гурт, які складаецца з рэпераў will.i.am, apl.de.ap і Taboo. Першапачаткова гурт працаваў у жанры альтэрнатыўны хіп-хоп, пазней іх гучанне змянілася на поп і данс-поп. Гурт заснаваны ў Лос-Анджэлесе ў 1995 годзе, толькі з выхадам ў 2003 годзе трэцяга альбома, Elephunk, яны дамагліся рэкордна высокіх продажаў. З тых часоў было прададзена каля 76 мільёнаў запісаў (35 мільёнаў асобнікаў альбомаў і 41 мільён — сінглаў), што робіць іх адным з самых прадаваных гуртоў усіх часоў. Станам на 2011 год, згодна з Nielsen SoundScan, The Black Eyed Peas былі другім самым прадаваным гуртом / выканаўцам усіх часоў па загружаных кампазіцыяй (пасля Рыяны), маючы звыш 42 мільёнаў продажаў.

Дыскаграфія Студыйныя альбомы

Behind the Front (1998) Bridging the Gap (2000) Elephunk (2003) Monkey Business (2005) The E.N.D. (2009) The Beginning (2010) Masters of the Sun Vol. 1 (2018) Translation (2020) Elevation (2022)

Катэгорыя:Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100 Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1992 годзе Катэгорыя:Пераможцы MTV Video Music Awards Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Квартэты Катэгорыя:Выканаўцы Universal Music Group Катэгорыя:Музычныя калектывы ЗША