Парагва́й — рака ў Бразіліі і Парагваі, правы прыток ракі Парана, на асобных участках служыць мяжой паміж Парагваем, Бразіліяй і Аргенцінай. Даўжыня 2500 км, плошча басейна 1,2 млн.км². Вытокі ў паўночна-заходняй частцы Бразільскага пласкагор’я, цячэ па глыбокай забалочанай упадзіне Пантанал і нізіннай частцы прыроднай вобласці Гран-Чака. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 тыс. м³/сек. Галоўныя прытокі: Пілкамаё, Рыа-Бермеха (справа). Рэчышча пераважна звілістае, шмат пясчаных меляў і астравоў. Разводдзе ў маі-чэрвені. Парагвай — галоўная транспартная магістраль Парагвая. Суднаходная ад г. Карумба (Бразілія). На Парагваі гарады Кансепсьён, Асунсьён (Парагвай).

Літаратура

Катэгорыя:Памежныя рэкі Катэгорыя:Рэкі Аргенціны Катэгорыя:Рэкі Бразіліі Катэгорыя:Рэкі Парагвая Катэгорыя:Басейн Ла-Платы