Казло́вічы (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета.
Геаграфія Размешчаны за 30 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы.
За 1,4 км ад вёскі знаходзіцца Казловіцкае радовішча жвірова-пясчанага матэрыялу. Лінзападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Радовішча распрацоўваецца.
Гісторыя У 1883 годзе аднайменныя вёска і фальварак у Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне Навагрудскага павета.
З 1939 года ў складзе БССР.
Жвірасартавальны завод «Омневічы» вядзе сваю дзейнасць з 1976 годаbelarusinfo.by.
Насельніцтва 51 двор, 372 жыхары (1909) 55 двароў, 266 жыхароў (1921) 419 жыхароў (1959) 289 жыхароў (1970) 79 двароў, 85 жыхароў (1998) 39 гаспадарак, 54 жыхары (2005)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пачапаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Вёска Казловічы, Баранавіцкі раён