Універсітэт Парыж I Пантэон-Сарбона () — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта. Спецыялізуецца ў эканоміцы, менеджменце, мастацтве, сацыяльных навуках і юрыспрудэнцыі. Адміністрацыйны цэнтр размешчаны ў Лацінскім квартале Парыжа, мае прыкладна 20 філіялаў па ўсім горадзе. Адзін з 13 універсітэтаў, заснаваных на месцы Сарбоны.

Агульная характарыстыка Пасля падзей у маі 1968 года Парыжскі ўніверсітэт быў падзелены на 13 самастойных універсітэтаў. Заснавальнікамі Універсітэта Парыж І лічацца Франсуа Люшэр (права), Анры Барталі (эканоміка) і Элен Алвайлер (гуманітарныя навукі), якія ў 1971 годзе аб'ядналі частку былога факультэта права, факультэта эканомікі і частку факультэта літаратуры і гуманітарных навук.

Ва ўніверсітэт уваходзяць 14 факультэтаў, 8 розных інстытутаў і даследчых цэнтраў, а таксама Дом эканомікі.

Структура Факультэты Факультэт эканомікі Факультэт менеджменту і эканомікі прадпрыемстваў Факультэт матэматыкі і інфарматыкі Факультэт гісторыі мастацтваў і археалогіі Факультэт вытанчаных мастацтваў Факультэт геаграфіі Факультэт гісторыі Факультэт філасофіі Факультэт агульных юрыдычных навук Факультэт дзяржаўнага права, кіравання і ўрадавых устаноў Факультэт дзелавога правы Факультэт міжнароднага і еўрапейскага права Факультэт палітычных навук Факультэт сацыяльных работ і даследаванняў

Інстытуты і даследчыя цэнтры Інстытут дэмаграфіі Інстытут эканамічнага і сацыяльнага развіцця Інстытут сацыяльных навук у галіне працы Вышэйшы інстытут турызму Інстытут юрыспрудэнцыі Жана Дома Парыжскі інстытут страхавання Французскі інстытут камунікацый Парыжскі інстытут адміністрацыі прадпрыемстваў

Спасылкі Сайт універсітэта

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Парыжа Катэгорыя:Універсітэты Францыі Катэгорыя:1253 год у Францыі