Мікалай Аркадзевіч Розум (, Пасека, , Мінская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта (2011—2021).

Біяграфія Працоўную дзейнасць пачаў у 1976 годзе шафёрам калгаса «Пасека» Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. У 1984 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльнасці механізацыя сельскай гаспадаркі. Пасля заканчэння інстытута ў 1984 годзе працаваў у сельскагаспадарчых арганізацыях Воранаўскага раёна: загадчыкам майстэрнямі, галоўным інжынерам.

З 1997 па 2011 гады — дырэктар даччынага прадпрыемства «Воранаўская сельгастэхніка» Гродзенскага ўнітарнага прадпрыемства «Аблсельгастэхніка».

З лютага 2011 года да 30 красавіка 2021 года — старшыня Воранаўскага раённага выканаўнага камітэта.

Літаратура

Катэгорыя:Старшыні Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта