ААТ «Праца» (Гомельская абутковая фабрыка «Праца»; ) — беларускае абутковае прадпрыемства, якое месціцца ў Гомелі. Спецыялізуецца на вытворчасці спецыяльнага і вайсковага абутку.
Гісторыя Абутковая фабрыка «Праца» была створана ў 1921 годзе шляхам аб'яднання невялікіх майстэрняўГомельское республиканское обувное унитарное предприятие "Труд" на сайце «Архівы Беларусі»Гомельское обувное предприятие «Труд» // Республика Беларусь: энциклопедия. — Т. 3: Герасименко — Картель. — : , 2006. — С. 114.. У 1963 годзе фабрыка была рэарганізавана ў Гомельскае абутковае вытворчае аб'яднанне «Праца», у 1971 годзе — у Гомельскае вытворчае абутковае аб'яднанне «Праца», у 2000 годзе — у Гомельскае рэспубліканскае абутковае ўнітарнае прадпрыемства «Праца», у 2009 годзе — ў адкрытае акцыянернае таварыства «Праца».
Сучаснасць У 2015 годзе фабрыка вырабіла 208 тыс. пар абутку, у 2016 — 223 тыс. пар, у 2017 — 231 тыс. пар (вытворчая магутнасць складала 346 тыс. пар у год пры адназменным рэжыме працы). 97,5% абутку было рэалізавана ў Беларусі. У 2017 годзе выручка прадпрыемства склала 7165 тыс. руб., чысты прыбытак — 43 тыс. руб., рэнтабельнасць склала 5%. У 2017 годзе на прадпрыемстве працаваў 201 вытворчы работнік і 18 супрацоўнікаў апарата кіраванняИнформационный меморандум на сайце канцэрна «Беллегпрам».
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 1921 годзе Катэгорыя:Прадпрыемствы Гомеля Катэгорыя:Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці Беларусі