Залаты ветах — міжнародная тэрыторыя вырошвання опіумнага маку, што аб'ядноўвае непадкантрольныя дзяржаўным уладам суседнія горныя раёны Афганістана, Пакістана, і Ірана і мае форму паўмесяца. На краіны Залатога ветаха прыпадае больш за 90 % сусветнай нелегальнай вытворчасці опіуму.

Агляд наркасправы ў Афганістане за другую палову 2000-х

Паводле дадзеных UNODC, у Афганістане вырабляецца ўжо больш за 90 % опіума, які паступае на сусветны чорны рынак. Плошча опіумных плантацый складае 193 тыс. га. Даходы афганскіх «наркабаронаў» ў 2007 годзе перавысілі 3 млрд долараў, што, паводле розных ацэнках, складае ад 10 % да 15 % афіцыйнага ВУП Афганістана. Паводле падлікаў (2017) вырошчваннем опіумнага маку занята каля 400 тыс. афганскіх сялян.https://www.politifact.com/factchecks/2017/apr/04/ted-yoho/yoho-afghanistan-poppy-growth-way/ Плошча пасеваў опіумнага маку ў Афганістане зараз пераўзыходзіць плантацыі кокі ў Калумбіі, Перу і Балівіі, разам узятых.

Вытворчасць наркотыкаў павялічылася ў ходзе афганскай вайны пад эгідай НАТА ў 40Neue Solidarität: Для спасения планеты Западу нужна дружба с Россией — Новости Политики — Новости Mail.Ru раз (з 2001 па 2014), паводле іншых дадзеных з 2001 па 2008 год вытворчасць апіятаў і гераіну ў Афганістане вырасла ў 2-2,5 раза. Сёння Расія і краіны ЕС з’яўляюцца галоўнымі ахвярамі гераіну, які паступае з АфганістанаРФ и ЕС должны «перекрыть кран» афганским наркотикам, заявляет эксперт. Адзначаюць, што бурны рост спажывання наркотыкаў у Расіі ў апошнія дзесяць гадоў адбыўся менавіта за кошт наркатрафіку з Афганістана

У 2006 годзе ў краіне было выраблена 6100 тон опіуму, а ў 2007 — рэкордны ўраджай у 8000 тонАфганистан.ру — в Афганистане за 2007 год собран рекордный урожай опиума.

Пры гэтым, на поўначы і ў цэнтры, якія кантралююцца ўрадам Хаміда Карзая, вырабляецца толькі 20 % афганскага опіуюмнага маку, а астатняя доля — у паўднёвых правінцыях на мяжы з Пакістанам — зоне дзеянняў войскаў НАТА і талібаў. Галоўны цэнтр вытворчасці наркотыкаў — правінцыя Гільменд, аплот руху ТалібанАмериканцы идут к талибам с мечом (Коммерсантъ, 3 ліпеня 2009), дзе плошча пасадак склала 103 тыс. га .

Афганістан афіцыйна знаходзіцца пад патранатам Міжнародных сіл садзейнічання бяспекі ў Афганістане (ISAF) (якому ЗША перадалі гэтую адказнасць пасля афіцыйнага завяршэння ваенных аперацый), але міжнародныя сілы так і не змаглі ўзяць пад кантроль усю тэрыторыю Афганістана, абмяжоўваючы свой рэальны ўплыў у асноўным Кабулам і наваколлем. Паводле дадзеных ААН, каля 90 % наркотыкаў, якія паступаюць у Еўропу, маюць афганскае паходжанне. ISAF, са свайго боку, на словах заяўляе, што яго войскі праводзяць у Афганістане аперацыю па падтрыманні міру і гатовыя дапамагаць афганскаму ўраду ў вырашэнні наркапраблемы, але гэта перш за ўсё і ў асноўным яго ўласная задача.

Вырошчванне маку часцяком з’яўляецца адзінай крыніцай даходаў для афганскіх сялян.

Афганістан — самы буйны ў свеце вытворца опіума; вырошчванне маку скарацілася на 22 % і 157000 гектараў ў 2008 годзе, але застаецца на гістарычна высокім узроўні; неспрыяльныя ўмовы для вырошчвання ў 2008 годзе знізілі колькасць сабранага ўраджаю да 5500 тон, на 31 % у параўнанні з 2007 годам. Калі б увесь ураджай быў перапрацаваны, атрымалася б каля 648 тон чыстага гераіну. Талібан і іншыя антыўрадавыя групоўкі ўдзельнічаюць непасрэдна ў вытворчасці опіуму і атрымліваюць прыбытак ад гандлю ім. Опіум з’яўляецца ключавой крыніцай даходаў Талібану ў Афганістане«Талибан» готовит захват мирового рынка наркотиков. У 2008 годзе даход Талібану ад продажу наркотыкаў склаў 470 мiльёнаў долараў. Паўсюдная карупцыя і нестабільнасць у дзяржаве перашкаджаюць мерам па барацьбе з наркотыкамі. Большая частка гераіну, які рэалізуецца ў Еўропе і Усходняй Азіі, праведзена з афганскага опіуму.

Дырэктар казахстанскай кансалтынгавай арганізацыі «Група ацэнкі рызык» Дасым Сатпаеў сцвярджае, што наркотыкі вырабляюць афганскія групы, апазіцыйныя руху Талібан. Падтрымліваючы іх, НАТА заплюшчвае вочы на іх наркатычную дзейнасцьКак остановить поток наркотиков из Афганистана?. Майкл Бернстам, прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта, мае меркаванне што Талібан «забараняў наркотыкі і жорстка караў», ажыццяўляючы рэпрэсіі супраць вытворцаў наркотыкаў. Ён абвінаваціў НАТА ў «гуманітарным плане» да насельніцтва, якое вырабляе наркотыкі.

Кіраўнік ФСКН Расіі Віктар Іваноў на канферэнцыі ў Маскве заявіў аб катастрафічным росце вытворчасці гераіну, павелічэнні пасяўных плошчаў опіумнага маку ў 30 разоў, што сведчыць аб неплацежаздольнасці бягучай палітыкі міжнароднай супольнасці ў дадзеным рэгіёнеВзрывной рост наркопроизводства в Афганистане .

Катэгорыя:Наркотыкі