Андрэй Макаранка (нар. , Малыя Нямкі) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера Выхаванец салігорскага «Шахцёра», з 2019 года пачаў выступаць за дубль клуба. 4 жніўня 2019 года дэбютаваў за асноўную каманду гарнякоў, адгуляўшы другі тайм у матчы Кубка Белераусі супраць гомельскага «Лакаматыва» (2:1). У кастрычніку 2019 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам».

У сезоне 2020 працягваў гуляць за дубль, у канцы года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 25 красавіка 2021 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з брэсцкім «Рухам» (4:1).

З пачатку 2022 года стаў трэніравацца з петрыкаўскім «Шахцёрам» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад каманды. У лістападзе 2022 года вярнуўся ў салігорскі «Шахцёр».

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, а ў сакавіку 2019 года — у элітным раўндзе.

15 лістапада 2023 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Расіі (1:3).

Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2021 Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2021, 2023

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2019 дубль Шахцёр (Салігорск) 18 1 2020 дубль Шахцёр (Салігорск) 29 2 2021 Д1 Шахцёр (Салігорск) 1 0 2022 Д2 Шахцёр (Петрыкаў) 15 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў