Мікіта Супрановіч (нар. , Вілейка) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Спартак» з Кастрамы.

Клубная кар’ера Выхаванец ДЮСШ-2 горада Барысава, з 2018 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ, на наступны год трывала замацаваўся ў дублі. Дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ 29 жніўня 2020 года ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (5:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме.

Да сезона 2021 рыхтаваўся з асноўнай камандай барысаўчан. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 14 сакавіка 2021 года ў матчы супраць «Слуцка» (3:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым рэгулярна з’яўляўся на лаўцы запасных у асноўнай камандзе, часам выхадзіў у стартавым складзе.

У студзені 2022 года адправіўся на збор з санкт-пецярбургскім «Зенітам-2», і ў лютым «Зеніт» аформіў арэнду абаронцы ў БАТЭ"Зенит" арендовал у БАТЭ Супрановича. За паўгады згуляў за «Зеніт-2» у ФНЛ-2 у чатырох матчах і адзначыўся адным голам. У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў дзяржынскі «Арсенал»"Арсенал" арендовал у БАТЭ Супрановича. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе дзяржынскага клуба.

У снежні 2022 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з БАТЭ, аднак у студзені 2023 года пачаў шукаць новы клуб. У лютым 2023 года на правах арэнды далучыўся да бабруйскай «Белшыны», дзе таксама стаў іграком асновы. Пакінуў бабруйскі клуб у ліпені 2023 года і хутка далучыўся да расійскага «Спартака» з Кастрамы.

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Арменіі (2:1).

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021 Уладальнік Кубка Беларусі: 2021

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2018 дубль БАТЭ 8 0 2019 дубль БАТЭ 27 1 2020 дубль БАТЭ 26 2 2021 Д1 БАТЭ 4 0 2021/22 (2) Д3 Зеніт-2 4 1 2022 (2) Д1 Арсенал 14 0 2023 (1) Д1 Белшына 10 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт-2 Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Кастрама