Вадзім Пігас (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама».

Клубная кар’ера Выхаванец барысаўскага БАТЭ, у 2019—2020 гадах выступаў за дубль клуба, дзе быў адным з асноўных ігракоў. У пачатку 2021 года стаў трэніравацца з «Іслаччу» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 3 красавіка 2021 года ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (0:4), калі выйшаў на замену ў другім тайме. З восені 2021 года замацаваўся ў асноўным складзе каманды на пазіцыі правага абаронцы.

У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач» і хутка стаў іграком мінскага «Дынама».

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2019 дубль БАТЭ 26 0 2020 дубль БАТЭ 29 3 2021 Д1 Іслач 18 0 2022 Д1 Іслач 28 1 2023 Д1 Іслач 26 3

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск