Руслан Лісаковіч (нар. , Мар’іна Горка) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Мінск».

Старэйшыя браты Руслана, Віталь і Дзмітрый, таксама футбалісты.

Клубная кар’ера У юнацкім узросце далучыўся да салігорскага «Шахцёра» ўслед за старэйшымі братамі, выступаў за дубль. З красавіка па ліпень 2019 года на правах арэнды гуляў у Другой лізе за «Узду», дзе быў адным з лідараў каманды, пасля зноў апынуўся ў дублі «Шахцёра».

У сакавіку 2020 года падпісаў кантракт з «Крумкачамі» да канца сезона, здолеў замацавацца ў стартавым складзе каманды. У студзені 2021 года стаў трэніравацца з «Іслаччу» і неўзабаве падпісаў двухгадовы кантракт з клубам. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 12 сакавіка 2021 года ў матчы першага тура супраць мазырскай «Славіі» (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе і стаў адным з асноўных ігракоў каманды. Пачатак сезона 2022 прапусціў з-за траўмы, з лета вярнуў месца ў аснове. У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач».

У лютым 2023 года стаў іграком махачкалінскага «Дынама» з Першай лігі Расіі. Пакінуў клуб у студзені 2024 года. У лютым 2024 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам». У ліпені 2024 года разарваў пагадненне з гродзенскім клубам і стаў іграком «Мінска».

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

У 2021 годзе стаў прыцягвацца да моладзевай зборнай Беларусі, гуляў за яе ў кантрольных матчах. У жніўні 2021 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі. Дэбютаваў у зборнай 8 верасня 2021 года, калі выйшаў у стртавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2022 супраць Бельгіі (0:1) і быў заменены ў другім тайме.

1 чэрвеня 2022 года ўпершыню згуляў за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Кіпра (2:0).

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2024

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2018 дубль Шахцёр 10 0 2019 (пач.) дубль Шахцёр 1 0 2019 (1) Д3 Узда 9 2 2019 (2) дубль Шахцёр 10 2 2020 Д2 Крумкачы 20 3 2021 Д1 Іслач 29 2 2022 Д1 Іслач 23 4 2022/23 (2) Д2 Дынама 9 0 2023/24 (1) Д2 Дынама 11 0 2024 (1) Д1 Нёман 7 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Узда Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Махачкала Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск