Андрэй Крэнь (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк».

Клубная кар’ера Выхаванец івацэвіцкай ДЮСШ, у юнацкім узросце трапіў у структуру «Слуцка». У 2020 годзе пачаў выступаць за дубль клуба, а 22 кастрычніка 2020 года дэбютаваў за асноўную каманду «Слуцка» ў Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з брэсцкім «Дынама» (1:3). Пасля працягваў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, а ў сезоне 2023 стаў рэгулярна з’яўляцца на полі. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам».

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2020 Д1 Слуцк 1 0 2021 Д1 Слуцк 0 0 2022 Д1 Слуцк 6 0 2023 Д1 Слуцк 25 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк