Ко́матава (, ) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Абухаўскага сельсавета.

Назва У ХІХ ст. ля Зэльвы засведчанае прозвішча Комат ("Комот")https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMW-QTM8?i=291&cat=742528.

У Іпаццеўскім летапісе пад 1255 годам фіксуецца яцвяжскі князь Комат (Comath).

Гісторыя Магчыма, у канцы XIII ст. тут знаходзілася сядзіба судаўскага князя Команта, пра якую дакладна вядома адно, што была паблізу Горадна.

Згадваецца з 1388 года. З XVI ст. вядома царква Св. Спаса ў КоматавеПалімпсест-2011. — С. 173.. У 1844 годзе пабудавана Праабражэнская царква.

Летам 2009 г. «чорныя капацелі» разрабавалі побач з Коматава сярэдневяковыя могілкі.

Ваколіцы Коматава трапілі ў зону затаплення Гродзенскай ГЭС.

Славутасці

Спаса-Праабражэнская царква (1844) Жылы дом (1930-я)

Вядомыя асобы Антон Сямёнавіч Будзіловіч, расійскі славіст і філолаг.

Спасылкі

Катэгорыя:Абухаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гродзенскага раёна