Аляксандр Францаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец наваполацкага «Нафтана», з 2015 года пачаў выступаць за дубль клуба. З 2018 года, пасля таго як «Нафтан» выбыў у Першую лігу, стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе звычайна зрэдку выхадзіў на замену.

У сакавіку 2020 года перайшоў у «Смаргонь», дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. 19 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы з «Іслаччу» (0:2) і быў заменены ў другім тайме. У далейшым не меў трывалага месца ў складзе, толькі з верасня 2021 года замацаваўся ў аснове. Застаўся ў «Смаргоні» і ў сезоне 2022, па выніках якога дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2023 года пакінуў «Смаргонь» і адправіўся на прагляд у «Нафтан», з якім у лютым падпісаў кантракт. Па заканчэнні сезона 2023 пакінуў наваполацкі клуб.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2015 дубль Нафтан 1 0 2016 дубль Нафтан 26 0 2017 дубль Нафтан 26 1 2018 Д2 Нафтан 6 0 2019 Д2 Нафтан 3 0 2020 Д2 Смаргонь 22 0 2021 Д1 Смаргонь 20 1 2022 Д2 Смаргонь 21 2 2023 Д1 Нафтан 12 0

Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь