Жак Кало (; паміж 25 сакавіка і 21 жніўня 1592, Нансі — 24 ці 25 сакавіка 1635, Нансі) — французскі гравёр і малявальшчык. Найбуйнейшы майстар афорта (усяго стварыў звыш 1500 гравюр), вынаходнік новай яго разнавіднасці.
Біяграфія thumb|left|240px|Бурлескны скрыпач Жак Кало нарадзіўся ў 1592 ці 1593 г. у Нансі, у шматдзетнай сям’і Жана Кало, герольда Латарынгіі. З дзяцінства цікавіўся маляваннем, імкнучыся намаляваць усё, што бачыў на вуліцы. У 1609 годзе адправіўся пешшу ў Рым, паводле адной з версій — з вандроўнымі цыганамі.
Першапачаткова вучыўся ў Фларэнцыі, у жывапісца і гравёра Рэміджа Кантагаліны, а затым у Рыме, у майстэрні вядомага гравёра Антоніа Тэмпесты, дзе юны мастак асвоіў мастацтва афорта. З 1611 г. Кало працаваў ва Фларэнцыі, дзе ў 1612 годзе паступіў вучыцца ў майстэрню Джуліа Парыджы. У далейшым ён часта супрацоўнічаў з Джуліа Парыджы, выпрабаваўшы яго ўплыў, і з Рэміджа Кантагалінам. Такія шматстайныя сувязі характэрны для мастацкага жыцця Італіі і Францыі перыяду барока і маньерызму.
У 1610-я гг. стаў адным з галоўных афарміцеляў свят і ўяўленняў пры двары герцагаў Медычы. У 1617 г. адкрыў новы від кіслотатрывалага лаку (), які дазволіў яму істотна змяніць і ўдасканаліць тэхніку гравіравання.
Пасля смерці ў 1621 г. фларэнційскага заступніка Козіма II Медычы Кало вярнуўся ў роднай Нансі, дзе стаў прыдворным мастаком герцага Латарынгскага Карла IV. У 1627 г. па запрашэнні інфанты Ізабелы наведаў Нідэрланды, у 1629-30 гг. жыў у Парыжы. Падарожжы Кало знайшлі адлюстраванне ў яго вострахарактарных працах, на якіх ён маляваў тыпажы і краявіды Галандыі, Італіі, Францыі, ствараў партрэты вайскоўцаў, цыркачоў, жабракоў, акцёраў і іншых.
Найбольшае прызнанне прынесла Кало серыя буйнафарматных афортаў «», якая захавала хаос і жахі, у якія пагрузіла Еўропу Трыццацігадовая вайна. Гісторыкі называюць гэтыя афорты першым антываенным (пацыфісцкім) выказваннем у гісторыі.
Людовік XIII прапанаваў Кало высокааплатную працу, але мастак адмовіўся. Паводле адной з версій, ён, быўшы патрыётам Латарынгіі, не мог прабачыць каралю той факт, што французскія войскі разарылі гэтае герцагства. Кало памёр у Нансі ва ўзросце 43 гадоў.
Яго пляменнікам быў Клод Кало (каля 1620—1687), прыдворны мастак трох польскіх каралёў і вялікіх князёў літоўскіх Яна II Казіміра, Міхаіла Карыбута Вішнявецкага і Яна III Сабескага.
Уплыў і спадчына Творчасць Кало была надзвычай папулярнай сярод рамантыкаў, «фантазіі» ў яго манеры пісалі Э. Т. А. Гофман, А. Бертран. У XX стагоддзі яго працамі натхняліся кампазітар Густаў Малер, скульптар Альберта Джакамеці.
Большая частка гравіраваных дошак Кало захавалася і знаходзіцца ў Музеі Латарынгіі (Нансі).
Творы thumb|200px|right|Забіццё нявінных Серыя «Вялікія бедствы вайны» Серыя «Персанажы італьянскага тэатра» Серыя «Капрычы», 1617, 1623 Серыя «Балі», 1622 Серыя «Жыццё блуднага сына» Серыя «Габі» Серыя «Месяцы» Серыя «Цыгане» Серыя «Латарынгскае дваранства» Серыя «Жабракі» Серыя «Тры Панталанэ» Серыя «10 італьянскіх пейзажаў»
Літаратура
Спасылкі
Кало Жак. Карціны і біяграфія.
Катэгорыя:Мастакі Францыі XVII стагоддзя Катэгорыя:Гравёры Францыі