Качскі пустынны запаведнік дзікай прыроды (, ) месціцца на захадзе індыйскага штата Гуджарат у раёне Качскі Ран. Займае тэрыторыю 7506,22 км².

Запаведнік быў створаны на памежжы з Пакістанам у 1986 г. для захавання ўнікальнай прыроды найбуйнейшага саланчака Паўднёвай Азіі. Большую частку года Качскі пустынны запаведнік уяўляе сабою пустыню з салёнымі заглеенымі глебамі. У кароткі сезон мусонаў яна ператвараецца ў плыткаводдзе. На паверхні застаюцца ўзвышшы, якія ператвараюцца ў месца выратавання дзікіх раслін і жывёл.

Запаведнік насяляюць дзікія капытныя, гіены, ваўкі і 184 віды рэдкіх птушак, у тым ліку дроп, стэпавыя арлы, журавы. Качскі пустынны запаведнік дзікай прыроды — адзінае месца ў краіне, дзе гняздуюць і размножваюцца фламінга.

Спасылкі Kutch Desert Wildlife Sanctuary ECOLOGICAL STUDY AND WILDLIFE CONSERVATION PLAN

Катэгорыя:Ахоўныя прыродныя тэрыторыі Індыі Катэгорыя:Геаграфія Гуджарата