Юрый Мікалаевіч Мікульскі (нар. 1988, Мінск) — беларускі гісторык, публіцыст.
Біяграфія У 2011 годзе скончыў гістарычны факультэт Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве (Польшча), атрымаў званне магістра.
З 2012 года — малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навуковая дзейнасць Аўтар шэрагу навуковых (навукова–папулярных) артыкулаў у беларускіх, польскіх і расійскіх выданнях. Сфера навуковых інтарэсаў: палітыка літоўскіх князёў і польскіх каралёў у дачыненні да рускіх зямель у XIII—XVII стагоддзях, праваслаўная царква пад уладай літоўскіх князёў у XIII—XV стагоддзях, старабеларуская літаратура XIV—XV стагоддзяў.
Гістарычныя погляды У 2013 годзе выступіў з артыкулам, у якім заявіў аб сваёй нязгодзе з прапановамі грамадскасці аб узвяденні помніка князю Міндоўгу ў Навагрудку. У навуковым асяроддзі гэты артыкул атрымаў негатыўныя водгукі.
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі