Томас Мор ( альбо Saint Thomas More; , Лондан — , Лондан) — англійскі мысляр, пісьменнік.

У 1516 годзе напісаў кнігу «Утопія», у якой паказаў сваё разуменне найлепшай сістэмы грамадскага ладу на прыкладзе выдуманай астраўной дзяржавы.

Адмовіўся прызнаваць Генрыха VIII кіраўніком царквы Англіі і лічыў яго развод з Кацярынай Арагонскай несапраўдным. У 1535 годзе быў пакараны ў адпаведнасці з Актам аб здрадзе. У 1935 годзе прылічаны да ліку святых Каталіцкай Царквы.

У парламенце Першым дзеяннем Мора ў Парламенце было выступленне за памяншэнне збораў на карысць караля Генрыха VII. У адплату за гэта Генрых заключыў у турму бацьку Мора, які быў выпушчаны на свабоду толькі пасля выплаты значнага выкупу і самаадыхода Томаса Мора ад грамадскага жыцця. Пасля смерці Генрыха VII у 1509 г. Мор вяртаецца да кар’еры палітыка. У 1510 г. ён стаў адным з двух малодшых шэрыфаў Лондана.

Спасылкі

Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Палітыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Абезгалоўленыя Катэгорыя:Кананізаваныя ў XX стагоддзі Катэгорыя:Рэнесансныя гуманісты Катэгорыя:Сацыялісты-ўтапісты Катэгорыя:Пакараныя смерцю пісьменнікі