Пралі́ў (тое ж, што і пратока) — водная прастора, размешчаная паміж двума ўчасткамі сушы і якое злучае сумежныя водныя басейны Сусветнага акіяна або іх часткі.
Характарыстыкі праліваў Пралівы характарызуюцца даўжынёй, найменшай і найбольшай шырынёй і глыбінёй. Таксама паказваецца кірунак і хуткасць плыні. Для суднаходных праліваў складзеныя лоцыі.
Самы доўгі праліў на Зямлі — Мазамбікскі праліў, даўжыня 1760 кіламетраў. Самы шырокі праліў на Зямлі — праліў Дрэйка, шырыня 820 кіламетраў.
Літаратура
Спасылкі Крупнейшие проливы Земли // BioFile.ru Проливы-рекордсмены // Электронное периодическое издание «Научная Россия»
Катэгорыя:Пралівы Катэгорыя:Акіянічныя і прыбярэжныя формы рэльефу Катэгорыя:Геаграфічная тэрміналогія